Publication Place: Беласток
Publication Date: 2013
Editor: Чыквін Ян
Publisher: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
Book Series: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа; Кніга восемдзесят сёмая
ISBN: 978-83-7657-101-0
Category: Belles-Lettres
Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [10895], [10896], [10897], [11107], [11108]
Уладзімір Гайдук - адзін з выдатнейшых пачынальнікаў беларускай літаратуры ў пасляваеннай Польшчы. Ён дэбютаваў спелымі вершамі ўжо ў свае пятнаццаць гадоў. Ішоў у літаратуру як творчы прадаўжальнік не адно кніжна-літаратурнай беларускай традыцыі, а яе фальклорна-моўнай разнавіднасці, глыбінна сялянскай, народнай па духу і нацыянальнай арыентацыі, у якой выказваецца падсвядомае, стыхійнае памкненне да эстэтызацыі навакольнага прыроднага свету ды ўсёй сваёй айкумены. У такім паэтычным светабачанні апрыгожваюцца не толькі большыя ці меншыя, драматычныя ці ідылічныя карціны самой прыроды, але ўвесь сялянскі побыт з яго кругазваротнай рэчыўнасцю і працэсуальнасцю. (Ад Рэдактара, фрагмент)
Belarusian Authors: Гайдук Уладзімір
Belarusian publishers: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Catalog: MiOKB
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Паэт, земляроб. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Гаспадарыць на хутары. Дэбютаваў на старонках “Нівы” ў 1956 годзе. Аўтар кніг па... More »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК More »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ More »