![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2016
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Валерый Гапееў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Ноч Цмока. Раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (80) 2016 с. 51-119; 2 (81) 2016 с. 77-153
Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы – значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці. Палова на сёмую. Гарадок пусты. Я іду па праезнай частцы, бо на гэтай вуліцы, якая сцелецца ўздоўж высачэзнай сцяны-агароджы калоніі, няма ходніка. Цёмна-шэрая, амаль чорная ад вільгаці стужка асфальту бяжыць уніз, да скрыжавання. Там цяпер міргае жоўтым святлафор. Ад святлафора прайсці паўсотні крокаў – і вось ён, светла-шэры будынак пракуратуры. А далей шаша перакульваецца цераз скрыжаванне і пачынае ўздымацца ўверх, зноў нырцуе ўніз і ўпіраецца ў сучасны будынак царквы з чорнымі купаламі. (фрагмент)
Belarusian Authors: Гапееў Валеры
Catalog: Kamunikat.org
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... More »
Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды стар... More »
Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік зямлі. Розум супярэчыць — немагчыма праз столькі год знайсці на зямлі шэры гузік. Тым больш, што гэтулькі аўтобусаў тут прыпынялася, гэтул... More »
Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод ... More »
Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен, сачыненне, — хаця і ведае, што паступіць. Ён можа зрабіць у сачыненні процьму памылак — і паступіць. Бо паступленне не залежыць ад яго — м... More »
Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам маленькім і кісла-горкім. Вёска памірала. Толькі некалькі хат насцярожана ўглядваліся з-пад стрэх-брывоў жоўтымі вачамі вокнаў у шэрае ... More »
За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны зрабіць, значыць гэта павінна быць выканана. Складзены ёю і вывешаны над сталом распарадак дня быў для яе найвышэйшым законам, кожны пун... More »
Дзіўная птушка бусел. Іван Каўтун, у якога жонка Марыся ніяк не магла жывое дзіця нарадзіць, і верхавіну бярозкі каля свайго дома ссек, і драўляную барану туды зацягнуў, і голля сухога на яе накідаў — а пара буслоў дзве вясны запар кружыла над вёсачкай, ды так і не прысела на тую барану. А ўзімку абламалася верхавіна бярозкі каля дома бабы Адаркі. Тады ўвесь дзень ішоў мокры снег, а ўночы падмерзла — вось і не вытрымала цяжару нахіленая... More »
Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ не вельмі зыркім чырвоным кругам сонца толькі прыўзнялося над жытам і павольна набаўляе свой бляск, меншае ў памерах, увачавідкі... More »
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма яго прайшлі. Калі ён будзе там, каля кіёска, а тут нехта будзе ісці і кіне адзін толькі позірк у прагал яловых лапкаў — ён убачыць Ігара.... More »