Publication Date: 2021
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2003 by Сяргей Дубавец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Дубавец Сяргей, Купала-magic. Асноўны матыў тварчасьці; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 173-184
Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька... Ніякі. Назваўшыся імем бога, Ян Луцэвіч адмовіўся ад біяграфіі, факты якой хоць нешта б значылі ў ягоным жыцьці і творчасьці, і ад чалавечага характару, рысы якога сёньня складаліся б у адно з успамінаў сучасьнікаў. Ён стаў правадніком тае духовае стыхіі, што сыходзіла аднекуль з вышыняў, з Алімпу ці з гімнаў Рыгведы. Усё матэрыяльна-прадметнае – Бяларучы, вучоба ў Піцеры, праца ў Вільні, жыцьцё ў Менску, а ўрэшце пагібель у Маскве – выглядае бездапаможна і непераканаўча побач з яснай і магутнай метафізікай ягонае паэзіі. Назваўшыся Купалам, Луцэвіч памёр. 15 траўня 1905 году ў ягонае цела грамадзяніна з даведкай усяліўся персанаж зусім іншага, незямнога жыцьця: чараўнік, маг, magic. (фрагмент)
Belarusian Authors: Дубавец Сяргей
Catalog: Kamunikat.org
Аўтар пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці». More »
Кнігу складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу. More »
Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, – у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». More »
Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што такія бываюць. Чалавек па-за сістэмай, які жыве так, як хоча. У той час усё маё дарослае асяроддзе амаль спрэс былі камуністы. І вось аказ... More »
— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) More »
Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў. More »
Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? More »
– Раптам спыніцца сэрца, надыдзе смерць, пахаванне, а галава, прынамсі, гатовая для ўсяго гэтага, не трэба стрыгчы, учэсваць, няма лішняга клопату людзям, – думаў сабе Жэнеўеў, гледзячы ў люстэрка цырульні. Побач з люстэркам у вялізным акне снег густа падаў на сосны Батанічнага саду. Думкі пра гатовасць да смерці прыходзілі Жэнеўеву кожнага разу, калі лягаў спаць, мыўся ў душы ці падстрыгаў пазногці або пісаў пра тое ў сваім фэйсбуку. ... More »
“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчасл... More »
Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. More »