Publication Place: Беласток
Publication Date: 2020-10
Publisher: Kamunikat.org
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне. Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала ніякіх пахаў. (фрагмент)
«Вуаерыст» гэта дэтэктыўны трылер у жанры „нуар“, у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы. More »
«Голем з Малой Мар’ямпольскай» гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны. More »
«Яйкі птушкі Рух» гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў. More »
Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорстк... More »
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент... More »
Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент) More »
Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы і праўда былі моцныя: па начах слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за 20 градусаў, дый удзень цяплей станавілася ненашмат. (фрагмент) More »
За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха ш... More »
За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў слуга, неўпрыкмет паціраючы пабіты бок і размінаючы адтаптаную нагу, — не так павінен выглядаць дзяржаўны муж, які прыходзіць на прыём да ... More »
Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад ім разлеглася шырокае зялёнае поле, якое парасло травой — роўненькай, быццам дасведчаны цырульнік акуратна стрыг яе пад машынку. Рыцар ч... More »