![]() |
![]() |
Publication Date: 2018
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 8-16 с.
Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым гадоў пяць яна моцна хварэла, амаль не магла рухацца і рабіла вось што. Купляла да першай станцыі, Маладзечна ці Барысава, самы танны квіток, заходзіла ў вагон, як толькі абвяшчалася пасадка, даставала мяшэчак з ядой: яйкі, соль, памідор з гурком, — раскладвала ўсё на сурвэтцы і замаўляла гарбату. (фрагмент)
Belarusian Authors: Някляеў Уладзімір
Catalog: Kamunikat.org
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. More »
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. More »

«14 траўня 2004 году ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасьць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысьціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасьці былі запрошаныя 800 ганаровых гасьцей з каралеўскіх дамоў і арыстакратычных сем’яў Еўропы. Вянчаліся Фрэдэрык і Мэры ў найстаражытным кафедральным соборы Капенгагену — храме Д... More »
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. More »
Аляксей Сяўко працаваў некалі з Вадзімам Кашыным у адным праектным інстытуце, дзе абодва яны масты праектавалі і абодва пазнаёміліся са сваімі жонкамі, Любай ды Алёнай, у той час яшчэ нявестамі. І вось днямі Алёна, жонка Сяўко, пачула ад Любы, жонкі Кашына, што той доўга і цяжка хварэў, ляжаў у шпіталі, адкуль яго выпісалі, бо ён безнадзейны — няхай дома памірае. «Як гэта няхай дома памірае?..» — не зразумеў Аляксей жонку, а тая адмахну... More »
Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што? Кожны баіцца суда? Ды кожны мяркуе, што ўсе сканаюць, а ён — не. Невядома як, але пазбегне смерці. Можа, праз дасягненні медыцыны. (фраг... More »
— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць пра жыццё, але пасля забыліся і напіліся. Чэрня паспрабаваў успомніць, ці быў ён на Байкале. Па ўспамінах, нейкіх цьмяных, выходзіл... More »
Валянцін Сідаравіч Пранкевіч адносіўся ўсё сваё жыццё да жыцця наогул, жыцця ў шырокім сэнсе слова — да прыроды там, да жывёлін ці людзей, — роўна, нават абыякава. Ніяк, можна сказаць, не адносіўся, абы яны яму — прырода там, жывёліны ці людзі — не заміналі. Адзінае, чаго трываць не мог ён у прыродзе, у прыродзе ў шырокім сэнсе слова, — гэта надта разумныя. «Ты надта разумны?» — пытаўся ў некага Валянцін Сідаравіч — і ўсё! У тым сэнсе ў... More »