![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск-Беласток
Publication Date: 2020-07
Editor: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Publisher: Kamunikat.org
Book Series: Кнігі бяз літар
Sizes: 00:04:58
Category: Belles-Lettres; Video
Copyright © 2020 by Наталля Галавач, Kamunikat.org - video
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць па сваіх месцах. Толькі дачытаўшы, даслухаўшы да канца, разумееш, што кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы і непаўторны. Такія вершы чытаюцца лёгка, прыемна, але пісаць пра іх не проста. Лепш проста слухаць. Наталля Галавач – аўтар зборніка вершаў “На возеры Белым” ( “Кнігазбор” 2011). Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху саюза беларускіх пісьменнікаў “Ратуша”. Была пераможцам рэспубліканскага паэтычнага конкурсу, які праводзіў часопіс “Алеся” ( 2009). Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . Паводле адукацыі выкладчык фартэпіяна. Скончыла Віцебскае музычнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў. Жыве і працуе ў Мінску.
Video: Кнігі бяз літар
Belarusian Authors: Галавач Наталля
Belarusian publishers: Kamunikat.org
Catalog: Kamunikat.org
У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы, непаўторны і вытанчаны, з пэўным псіхалагічным падтэкстам, і ў кожным з іх эмоцыі і перажытыя пачуцці ... More »
Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. More »