Publication Place: Мінск
Publication Date: 2013
Editor: Астапенка Анатоль - укладанне
Publisher: Кнігазбор
Book Series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 41
Sizes: 220 с.
Copyright © 2013 by Захаранка Мікола, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі. Пячаткай трагічнага камізму пазначаныя іх лёсы і характары. Будзённае ў творах цесна пераплецена з казачнай рэальнасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Казка ў іх густа рэалістычная, рэалізм казачны. Аўтару відавочна не сумна ў створаным ім фантастычным свеце. Не засумуе й чытач. Пра аўтара: Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 годзе ў мястэчку Васілевічы на Гомельшчыне. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паэт, празаік, драматург, публіцыст. Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса “Полымя” (2001), двойчы лаўрэат літаратурнага конкурсу газеты “Звязда” і Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999, 2003). П’еса “Паехалі!” ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Publishing series: Кнігарня пісьменніка
Publishing series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Catalog: Прыватны кнігазбор