![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2016
Publisher: Кнігазбор
Sizes: 40 с.; іл.
ISBN: 978-985-7144-47-1
Category: History; Culture
Copyright © 2016 by Сяргей Харэўскі, Віталь Раковіч - дызайн, Кнігазбор - афармленне
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4506]; EEDC — [3327]
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.
Belarusian Authors: Харэўскі Сяргей
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна вылучае персаналіі чатырнаццаці мастакоў, чые творы найбольш стылістычна адметныя для кожнага перыяду або ў чыім даробку пошук в... More »
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры. More »
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях... More »
У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі студэнтам і спэцыялістам у галіне культуры і мастацтва, але і шырокай публіцы. More »
Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхам... More »