Бохан Юры

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1966 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Бохан. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Нікалаеў Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Нікалаеў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Карповіч Лявон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Лявон Карповіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ян Павел ІІ, Памяць і самасьвядомасьць

Памяць і самасьвядомасьць

Ян Павел ІІ

Publication Place: Менск

Publisher: Pro Christo

Category: Religion

Copyright © 2003 by Выдавецтва PRO CHRISTO

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: http://pro-christo.catholic.by/by/index.htm --

„Памяць і самасвядомасць» – гэта не толькі кніга-роздум над часам, у які Святому Айцу давялося жыць, але і філасофскае асэнсаванне эпохі, пазначанай злом дзвюх таталітарных сістэмаў – нацызму і камунізму. Папа даследуе карані гэтага зла, аналізуе яго прыроду і паказвае шляхі пераадолення зла дабром. Аснову кнігі склалі размовы Яна Паўла ІІ, якія адбыліся ў 1993 г. у Кастэль Гандольфа, у яго летняй рэзідэнцыі, з вядомымі польскімі філосафамі ксяндзом Юзафам Тышнерам і прафесарам Кшыштафам Міхальскім. Запісаныя на дыктафон, гэтыя размовы даволі доўга чакалі свайго часу. Пяць гадоў назад памёр адзін з суразмоўцаў Папы, ксёндз Юзаф Тышнер. Праблемы ж, узнятыя больш за дзесяцігоддзе назад, не перасталі быць актуальнымі, і Папа вярнуўся да тых сваіх развагаў, каб (як сцвярджаюць польскія выдаўцы кнігі) пашырыць іх і ўзбагаціць новымі элементамі, каб даць «асэнсаванне сучасных з’яваў у святле мінулых падзеяў, у якіх ён імкнуўся знайсці вытокі таго, што сёння адбываецца ў свеце, каб даць сучаснікам, асобным людзям і цэлым народам, магчымасць абудзіць у сабе праз уважлівае вяртанне да памяці жывое пачуццё ўласнай свядомасці». Калі чытаеш сёння гэтую апошнюю кнігу Папы, абавязкова думаеш пра тое, што працаваў над ёю Святы Айцец ужо стоячы на парозе Вечнасці. І можа таму, так кранае яго нязменнае жаданне даць надзею гэтаму свету, параненаму злом і цярпеннем, яго імкненне, каб усе мы пачулі і паверылі, што «кожнае людское цярпенне, кожны боль, кожная слабасць тоіць у сабе абяцанне вызвалення, абяцанне радасці...”

Belarusian publishers: Pro Christo

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... 1. Mysterium iniquitatis: Суіснаванне дабра і зла
View/ Download This Chapter/ Article... 2. Ідэалогія зла
View/ Download This Chapter/ Article... 3. Мера, вызначаная злу ў гісторыі Еўропы
View/ Download This Chapter/ Article... 4. Адкупленне як Боская мера, вызначаная злу
View/ Download This Chapter/ Article... 5. Таямніца адкуплення
View/ Download This Chapter/ Article... 6. Адкупленне: перамога, дадзеная чалавеку

Worth reading:

Ян Павел ІІ, Устанце, хадзем!

Устанце, хадзем!

Ян Павел ІІ

Кніга з’яўляецца роздумам аб біскупскай паслузе Караля Вайтылы і напісана на падставе падзей, якія адбываліся ў яго жыцці, пачынаючы з 1958 года. Не бракуе ў ёй і ўспамінаў пра часы пасля 1978 года, у якіх Святы Айцец прыгадвае сваё апостальскае служэнне. Непаўторная атмасфера яго апавяданняў робіць гэтую кнігу блізкай сэрцам усіх католікаў. (Выдавецтва PRO CHRISTO) More »


Ян Павел ІІ, FIDES ET RATIO

FIDES ET RATIO

Энцыкліка Святога Айца

Ян Павел ІІ

У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння. Шаноўныя браты ў біскупстве, шлю Вам сваё прывітанне і Апостальскае Благаславенне! Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэ... More »