![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2017
Publisher: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Category: Culture
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4289]
З нагоды юбілею тэатра сардэчна віншую вас з важкім этапам дзейнасці, якая прынесла тэатральнаму мастацтву Беларусі значны творчы плён, ухвалена грамадскасцю краіны і безліччу ўдзячных гледачоў. Чвэрць стагоддзя ваш калектыў нястомна вядзе работу па развіцці нацыянальнай тэатральнай творчасці, папуля-рызацыі спадчыны, традыцый, сучасных узораў беларус-кага тэатра. На ніве гэтай дзейнасці тэатр набыў багаты вопыт, дасягнуты значныя мастацкія вынікі, аўтарытэт і прызнанне. Тэатр беларускай драматургіі цэняць не толькі ў нас у краіне. Не могуць не задавальняць поспехі калектыву на многіх прэстыжных міжнародных фестывалях, геагра-фія і творчы рэзананс гастроляў, удзел у міждзяржаўных тэатральных форумах і святах культуры. Радуе і натхняе пошук новых арыгінальных ідэй, што пастаянна вядзец-ца тэатрам, колькасць падрыхтаваных неардынарных культурных акцый. Але галоўны гонар і захапленне — гэта перш за ўсё яго знакамітыя майстры і таленавітая моладзь з непаўторнымі акцёрскімі індывідуальнасцямі, чалавечай самабытнасцю і адданасцю служэння мастацтву. (Б. У. Святлоў, Міністр культуры РБ)
Catalog: BTH