Гібок-Гібкоўскі Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Гібок-Гібкоўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Русецкая Наталля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наталля Русецкая.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Быкаў Васіль, Ліквідацыя

Ліквідацыя

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2014

Editor: Шапран Сяргей, падрыхтоўка тэксту, пасляслоўе, каментары

Publisher: Медыял

Sizes: 368 с.: [16] с.: іл.

ISBN: 978-985-6914-17-4

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2014 by Васіль Быкаў, Сяргей Шапран, Медыял

Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у хатнім архіве малодшы сын народнага пісьменьніка Васіль. Купюры, зь якімі «Ліквідацыя» пад навязанай аўтару назвай «Сотнікаў» друкавалася з 1970 году, сустракаюцца амаль на кожнай старонцы. Сяргей Шапран знайшоў сотню выразаных цэнзарамі фрагмэнтаў аповесьці — ад асобных сказаў да цэлых старонак.

Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)

Worth reading:

Мёртвым не баліць. Ліквідацыя

Без цэнзуры!

Быкаў Васіль

Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі. А гэтая кніга, якуя ў студзені выйшла ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданне. Выпа... More »


Бліндаж. Афганец

Аповесці

Быкаў Васіль

Гэтым выданьнем Фонд Kamunikat.org. далучаецца да сьвяткаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзьве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесьці “Бліндаж” і “Афганец”. Першая прэзентацыя кнігі ў дзень народзінаў Васіля Быкава19 чэрвеня 2024 году ў Беластоку падчас вечарыны ў кавярні Фама. More »


epub
Быкаў Васіль, “У тую вясну...”

“У тую вясну...”

Быкаў Васіль

У тую вясну мне здорава не пашэнціла – прастудзіўся ў камандзіроўцы, як на ветраным прыпынку чакаў аўтобуса, і захварэў на запаленьне лёгкіх. Два тыдні праляжаў у больніцы, а як выпісаўся, яшчэ колькі часу ня мог давесь­ці да ладу здароўе, і наш мясцком, зважаючы на маю хваробу, выбіў у аблсаўпрофе пуцёўку ў адзін з менскіх беларускіх санаторыяў. Зрэшты, лепшым ён хіба лічыўся ў бюракратычных колах, асаблівага там не было нічога. Апроч ... More »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 10, кн. 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Маладыя гады (1985-2001). Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)

Быкаў Васіль

У першую кнігу дзясятага тома Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшла публіцыстыка розных гадоў. У выданні прадстаўлены: аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (1985, 2001), артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1975--1980). Каментары да гэтага тома ўкладзеныя Сяргеем Шапранам. Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткав... More »


Быкаў Васіль, Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены... More »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни

Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни

Быкаў Васіль

Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэцорганы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядысмэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ... More »


Быкаў Васіль, Пакахай мяне, салдацік

Пакахай мяне, салдацік

Аповесці, апавяданні

Быкаў Васіль

Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. More »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 9

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Кінасцэнарыі

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Вол­чья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обе­лиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Ч... More »


epub
Быкаў Васіль, Васіль Быкаў. Кнігі ў фармаце ePub

Васіль Быкаў. Кнігі ў фармаце ePub

Выбраныя творы

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. More »


Быкаў Васіль, Гарадзенскі архіў

Гарадзенскі архіў

Невядомыя творы (1957 – 1972). Незавершанае. Нататнікі

Быкаў Васіль

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. More »