![]() |
![]() |
Title of Original: Kramer Th. Vom Schwarzen Wein: Gedichte.—Salzburg: Otto Müller Verlag, 1978;
Publication Place: Менск
Publication Date: 1986
Translator: Сёмуха Васіль
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Беларускае выданне. У кн: Прыйдзі стваральны дух: з ням., аўстр., польскай, латыш. лірыкі: Пераклады В. Сёмухі з ням., сярэдневерхненям., польскай, латыш. моў. – Мн. 1986. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Тэадар Крамэр (Theodor Kramer) нарадзіўся 1 студзеня 1897 года ў ніжнеаўстрыйскім гарадку Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У 1915 г. адпраўлены на ўсходні фронт, быў цяжка паранены. У 1921 г. пакінуў юрыдычны факультэт Венскага універсітэта, працаваў у кнігагандлі, маляром, бадзяжнічаў. З выхадам у свет першага зборніка лірыкі “Тайнапіс уркаў” (“Die Gaunerzinke”, 1929) да яго прыходзіць слава. У 20-30-я гады быў вельмі папулярным лірыкам. Яго творы высока цанілі Штэфан Цвайг і Карл Цукмаер. Як паэт, тэмай апісання якога былі “радзіма і прырода”, пэўны час заставаўся па-за падазрэннямі нацыянал-сацыялістаў, а таму яшчэ ў трыццатыя гады мог “незасвечана” друкавацца... (Пра аўтара, фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org