![]() |
![]() |
Translator: Сёмуха Васіль
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Пераклад з Інтэрнэт-публікацыі: Gustav Meyrink. Der weiße Dominikaner; http://frank.deutschesprache.ru/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі, напрыклад, рука, гэтая, так бы мовіць, пакладзістая і паслужлівая прылада мозгу, раптам адмаўляецца пісаць імя героя гісторыі, выдуманай гісторыі, і замест яго ўпарта выводзіць іншае імя? Ці ж бо тады міжволі не збіваешся з панталыку і не пытаешся ў самога сябе: ствараю сапраўды я альбо -- можа, сіла майго ўяўлення, зрэшты, гэты від магічнага прыёмнага апарата? Менавіта тое, што ў галіне бяздротавага тэлеграфа называецца антэнай? (фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org
The Golem Gustav Meyrink Gustav Meyrink (19.1.1868 – 4.12.1932) is an Austrian mystical writer. Born in Vienna, he was the illegitimate son of Baron Karl von Varnbuler and actress Maria Meier. He took his mother's family name and used Meyrink as his penname until the Bavarian King officially recognized it as his second name in 1917. After completing a school in Munich he moved to Prague at the age of 16. He was trained at the C... More »
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... More »
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... More »