![]() |
![]() |
Publication Place: Менск
Publication Date: 2011
Publisher: Логвінаў
Book Series: Калекцыя Партызана
ISBN: 978-985-6991-50-2
Category: Culture
Copyright © 2011 by Уладзімір Цэсьлер, выдавец I. П. Логвінаў - афармленне
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [3428]
Імя Ўладзімера Цэсьлера ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці. Фірмовы знак «ArtDesignStudio V. Tsesler & S. Voichenko», a пасьля трагічна раньняга скону Сяргея Войчанкі ў 2004 годзе — «ArtDesignStudio V. Tsesler», — гэта гарант высокага прафэсіяналізму, якасьці й сучаснае мастацкае мовы. Характэрная асаблівасьць творчага мэтаду Цэсьлера — гэта цікавасьць да сьвету паўсядзённых вобразаў навакольнага прадметнага асяродзьдзя, праца з устойлівымі стэрэатыпамі візуальнае й вэрбальнае масавае сьвядомасьці. У сваіх творах мастак пераўтварае іх у плястычныя знакі, камунікацыйныя сымбалічныя коды, што адкрываюць доступ да пранікненьня ў мэнтальнасьць і стыхію жыцьця людзей, пра якіх распавядаецца. Уладзімер Цэсьлер і Сяргей Войчанка стварылі ўнікальную міталягічную энцыкляпэдыю сучаснае айчыннае рэальнасьці, увасобіўшы яе ў плякатах, аб'ектах, жывапісных карцінах, фірмовых лягатыпах і ўпакоўках для музычных кампакт-дыскаў.
Belarusian publishers: Логвінаў
Catalog: EEDC | Прыватны кнігазбор