Publication Place: Менск
Publication Date: 2003
Translator: Курс Сьвятлана
Publisher: VivaFutura
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [1180]
Call Number: IV.2.GRU
Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Грудзіньскі амаль паўстагодзьдзя пісаў і выдаваў свае кніжкі на эміграцыі, і ягоная сапраўдная, нічым не абмежаваная сустрэча з польскім чытачом адбылася толькі ў 1990-х, у апошнім дзесяцігодзьдзі ягонага жыцьця. Польскія крытыкі называюць Герлінга-Грудзіньскага Вернутым Пісьменьнікам (Pisarz Odzyskany), нападобе таго, як у польскай публіцыстыцы і гістарыяграфіі называюцца заходнія і паўночныя тэрыторыі, якія пасьля ІІ Сусьветнай Вайны адышлі ад Нямеччыны да Польшчы — Вернутыя Землі (Ziemie Odzyskane). З прыходам Герлінга-Грудзіньскага да польскага чытача польская літаратура вярнула сабе вельмі важную тэрыторыю. (Я. Максімюк, Сьведка нялюдзкага стагодзьдзя, фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор
Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лі... More »