![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2012
Publisher: Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
Sizes: 96 с., іл. 8 л. укл.
ISBN: 978-985-7030-03-3
Category: Belarusian Language; Society
Copyright © 2012 by Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны - пераклад з рускай мовы, ІП Уладзімір Сіўчыкаў - афармленне
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4736]
UDC: 656.11.05(083.15)(476)
У найноўшай гісторыі наша краіна адсвяткавала 20-годдзе сваёй незалежнасці. Аднак да гэтага часу існуюць прабёлы ў функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы. Адзін з іх — адсутнасць Правілаў дарожнага руху на беларускай мове. Між тым усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху. Немагчымасць вывучаць Правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы яскрава дэманструе моўную дыскрымінацыю значнай часткі грамадства. Неаднаразова ў нашу арганізацыю звярталіся грамадзяне Беларусі са скаргамі на адсутнасць як Правілаў дарожнага руху выдадзеных па-беларуску, так і дапаможных беларускамоўных матэрыялаў па іх вывучэнні ў аўташколах. На працягу пяці гадоў ТБМ шмат разоў звярталася да ўладаў Беларусі, а таксама да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь з просьбай зацвердзіць і выдаць афіцыйны беларускамоўны варыянт вышэйзгаданага дакумента. Нягледзячы на пэўныя абяцанні, сітуацыя ніяк не вырашалася. (Прадмова, Першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, фрагмент)
Catalog: BTH | Прыватны кнігазбор