Publication Place: Мінск
Publication Date: 1955
Editor: Танк Максім
Publisher: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3508]
Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле ўласнага паэтычнага азначэння. Але ні на адну хвіліну не гасне ў ім любоў да радзімы, да зняволенага народа. Каля швейцарскіх азёр бачыць ён пакалыхванне хваль роднага Свіцязя, мясцовыя горы нагадваюць яму маляўнічыя ўзгоркі Новагрудчыны, а ў шумным Парыжы ўспамінае ён ... «край шчаслівы, убогі і цесны... Як там усё належала нам, як помнім мы ўсё, што абкружала нас: ад ліпы, якая сваёй цудоўнай кронай давала цень дзецям з усяе вёскі, да кожнай ручаіны і каменя».
Catalog: BTH
У кнігу вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча ўвайшлі лепшыя балады і рамансы, санеты, паэмы «Гражына» і «Конрад Валенрод». More »
Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У І томе зьмяшчаюцца “віленска-ковенскія “Дзяды” (баляда “Здань”, ІІ і ІV часткі), напісаныя ў 1820-1823 гг. і некаторыя сцэны І часткі, апублікаваныя пасьля сьмерці паэта. More »
Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У ІІ томе зьмяшчаюцца “дрэздэнскія “Дзяды”, напісаныя Міцкевічам у 1832 годзе. More »
Адам Міцкевіч (1798-1855) - вялікі паэт славянскага свету, якога нарадзіла беларуская зямля. Ён пісал па-польску, геніяльна ўзнаўляючы тагачасную рэчаіснасць. Найбольш яскрава дух Літвы-Беларусі ўвасобіўся ў велічным мастацкім палатне паэмы "Пан Тадэвуш" - энцыклапедыі шляхецкага ладу жыцця, што грунтаваўся на традыцыях колішняй еўрапейскай дзяржавы - вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэтым фаліянце славуты твор друку... More »
Беларускамоунае асваенне спадчыны вялікага Адама Міцкевіча беларуская літаратура распачала з перакладу паэмы «Пан Тадэвуш», здзейсненага Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам сто сорак гадоў таму. На семдзесят гадоў пазнен з'явіўся першы беларускі пераклад санета Міцкевіча «Да Нёмна». Затым узніклі іншыя варыянты беларускамоўнага ўзнаўлення гэтага твора, засведчыўшы нарастанне яго прыцягальнасці для беларускіх перакладчыкаў. Увага да санета ў... More »
Задума напісаць "шляхецкую быліцу" у Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з царызмам са зброяй у руках), расчараванне ва ўяўнай еднасці кіраўнікоў, надзея на новы рэвалюцыйны ўздым палякаў - усё гэта на пазнанскай зямлі, прырода якой балюча нагадвала ... More »
Адам–Бернард Міцкевіч (24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) - 26 лістапада 1855, Стамбул, Турцыя) польскі паэт, публіцыст, асветнік. Пісаў на польскай мове. У 1815 скончыў Навагрудскую дамініканскую школу; у 1819 Віленскі універсітэт. Падчас вучобы ва універсітэце быў адным з лідэраў тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. У 1819 накіраваны на выкладч... More »