Рублеўская Людмiла

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Людмiла Рублеўская.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Станоўчыя практыкі захавання і папулярызацыі габрэйскай спадчыны: дапаможнік на аснове польскага і беларускага досведу

Станоўчыя практыкі захавання і папулярызацыі габрэйскай спадчыны: дапаможнік на аснове польскага і беларускага досведу

зборнік артыкулаў навукова-практычнай канферэнцыі, г. Брэст, 20―21 жніўня 2011 г.

Publication Place: Варшава

Publication Date: 2012

Editor: Бяляўская А., Максімоўская А., Сідаровіч А.

Publisher: Музей гісторыі польскіх габрэяў

Sizes: 270 с.

Category: History; Culture

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [3132]; EEDC — [237]

Гісторыя польскіх габрэяў - гэта таксама гісторыя габрэйскага насельніцтва сённяшніх Беларусі, Украіны і Літвы. Калі ў 2009 годзе мы пачалі насычаць партал “Віртуальны Штэтл” (“Wirtualny Sztetl”, http://www.sztetl.org.р1) апісаннямі даўнейшых габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі крэсаў колішняй Рэчы Паспалітай, высветлілася, што ў гэтай справе мы - піянеры. Яшчэ нядаўна гэтая тэма была ў інтэрнэце белай плямай. Мы ўспрынялі гэта як выклік - нас чакаў невядомы, але надзвычай цікавы матэрыял, які чакаў свайго збіральніка. Мы вырашылі стварыць навукова-даследчы праект - экспедыцыю ў гэтую, як нам здавалася, terra incognita. Група энтузіястаў, гісторыкаў і фатографаў з польскага боку павінна была сустрэцца з зацікаўленымі асобамі ў Беларусі і выправіцца аўтобусам па пэўным маршруце ў пошуках матэрыялаў для будучага Музея гісторыі польскіх габрэяў і адначасова для публікацыі на партале “Віртуальны Штэтл”. ^ У 2010 годзе мы арганізавалі першую экспедыцыю. Падчас паездкі мы збіралі інфармацыю пра сінагогі, малітоўныя дамы, могілкі, месцы, звяза-ныя з даваенным жыццём габрэяў. Надзвычайную каштоўнасць мелі сустрэчы з людзьмі. (Прадмова, фрагмент)

Catalog: BTH | EEDC

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)
Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)

Contents

Акапян Вадзім, Гісторыя выратавання

Астаповіч Антон, Вантух Антон, Лары Андрэй, Перспектывы аднаўлення комплексных помнікаў горадабудаўніцтва на прыкладзе правага боку вул. Гандлёвай (Зыбіцкай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча ў Мінску. Прынцыпы, умовы, метадалогія

Барысюк Юрый, Захаванне габрэйскай спадчыны ў палескіх мястэчках на прыкладзе мястэчка Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці

Бяляўская Аляксандра, Бяляўскі Кшыштаф, Фотасведчанні Фае Шульман

Бяляўскі Кшыштаф, Стан захавання габрэйскіх могілак у Заходняй Беларусі

Венгжынэк Ханна, Што могуць даведацца вучні польскіх школ пра гісторыю габрэяў і Халакост?

Двужыльная Інэса, Захаванне габрэйскай музычнай спадчыны Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі

Дзюрдзік Марцін, Кубіса Ян, “Памяць у камні” — праграма дакументавання габрэйскіх могілак

Жбанаў Аляксей, Краязнаўчыя вандроўкі “У пошуках ідышу”

Жыбуль Віктар, Дакументы дзеячаў габрэйскай культуры ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Зіньчук Аляксандра, Гісторыі асобаў у адукацыі. Дзейнасць Цэнтра “Гродская брама - Тэатр NN”

Каспяровіч Жанна, З досведу працы клуба “Пошук” і валанцёрскага атрада “Нашчадкі Анры Дзюнана”

Куроўска Карнелія, Досвед міжнароднага таварыства “Барусія” ў галіне аховы культурнай спадчыны, адукацыі і культурніцкай дзейнасці

Ліцін Аляксандр, Спосабы збору візуальнай інфармацыі на прыкладзе кнігі “Гісторыя магілёўскага габрэйства: дакументы і людзі”

Маюк Эміль, Дом шаўца Фаўкі: дзейнасць таварыства “Панарама культур” па захаванні культурнай спадчыны польскіх габрэяў

Медзвядзеўскі Алег, Будынкі сінагог у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Пытанні вывучэння і захавання

Піваварчык Сяргей, Пасюта Наталля, Архітэктура сінагог і малітоўных дамоў гродзенска-беластоцкага рэгіёна

Раханскі Ігар, Дарашкевіч Нэлі, Матвеева Кацярына, Ашмянская сінагога: найлепшы спосаб захаваць - выкарыстаць

Саламяннікава Кацярына, Быхаўская сінагога як прыклад абарончага дойлідства

Шульман Аркадзь, Мястэчка Марка Шагала

Шыманьска Марта, Выкладанне гісторыі габрэяў у школьных падручніках, выдадзеных у Беларусі ў 2000—2010 гг.

Шэндэровіч Іда, Наратыў як культурная спадчына: летапіс габрэяў Магілёва

Якавенька Караліна, Якавенька Пётр, Дзейнасць фонду “Брама Цукермана” ў гарадскім асяроддзі. Прапановы для беларускіх партнёраў