Publication Place: Беласток
Publication Date: 2014
Editor: Рыбак Надзея
Publisher: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
Book Series: Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга воcемдзесят дзевятая
Sizes: 94 с.
ISBN: 978-83-7657-197-3
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2014 by Дзмітрый Шатыловіч
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.
Belarusian Authors: Шатыловіч Дзмітры
Belarusian publishers: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Publishing series: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Catalog: Kamunikat.org
У зборніку вершаў „Водгукі жыцыця” шмат вершаў на тэму прыроды, перажытых ім эпізодаў з жыцця. Аўтар акрамя сваёй прафесіянальнай працы ў энергетычным бюро праектаў, працаваў гідам замежных экскурсій у „Орбісе”. З польскімі экскурсіямі быў у многіх краінах Еўропы і Азіі. З месца працы выслалі яго на паўгода у элекрастанцыю Тузлу ў былую Югаславію і на больш за два годы на электрастанцыю Бакара ў Індыю. Аб’ехаў Індыю і быў у Непале. Аб г... More »
спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне - што даволі арыгінальнае - адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзн... More »
„Вясновы гай” з’яўляецца шаснаццатым (трынаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у лістападзе 2012 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым, аб прыродзе, аб сваіх падарожжах, як гіда замежных экскурсій. У нейкіх вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя злобадзённыя тэмы. More »
„Забытая паляна” з’яўляецца пятнаццатым (дванаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у снежні 2011 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым. Аўтар піша таксама аб прыродзе. У некаторых вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя тэмы і яго ўспаміны з падарожжа ў іншыя краіны. More »
Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў... More »
Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. More »
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. More »
Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. More »
Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагне... More »
The collection is tentatively divided into the following sections: Recollections from Podlasie, the Traces of Life, a Journey into the Past, At Various Times, Verses into Albums, Sonnets into Albums and Rahneda the Duchess of Polack. Poems from verses into Albums and Sonnets into Albums were written between 1947 and 1953. The author found them in his archives and included into the collection after its proof-reading had been completed. O... More »