Publication Place: Мінск
Publication Date: 2015
Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна
Category: Politics; Human Rights; Society
Copyright © 2015 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3347]
Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя галовы, ды багата чаго яшчэ іншага. Чалавек вынайшаў тысячы спосабаў забіваць сабе падобных. Вычварная фантазія ў прывядзенні прысудаў не мае межаў. Здаецца, больш гуманнасці і рацыянальнасці чалавек праяўляе ў забойстве жывёлаў. Урэшце, жывёлы таксама часта забіваюць адзін аднаго.
Belarusian publishers: Праваабарончы цэнтр Вясна
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор