Дубавец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Дубавец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Калеснік Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1922 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Калеснік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Соўсь Ганна, Аўтар ідэі, каардынатар праекту, Жыцьцё пасьля раку

Жыцьцё пасьля раку

Соўсь Ганна, Аўтар ідэі, каардынатар праекту

Publication Date: 2014

Editor: Соўсь Ганна

Publisher: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Book Series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Sizes: 220 с.

ISBN: 978-0-929849-67-6

Category: Society

Copyright © 2014 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Source: www.svaboda.org

На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам працягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці. На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць такога жыцьця. На жаль, роспач, адчай і слабасьць, якія часам апаноўваюць людзей пасьля анкалягічнага дыягназу, не спрыяюць вылячэньню. На шчасьце, удзельнікі гэтай кнігі самі ёсьць пераможным аргумэнтам у няспыннай вайне чалавецтва супраць заўчаснай сьмерці. На жаль, табу, якімі мы ратуемся ад незразумелага, таемнага і фатальнага, ёсьць часткай нашай культуры, гісторыі, быцьця. На шчасьце, мы можам мяняцца і мяняць жыцьцё — так, як гэта робяць героі гэтай кнігі. Бо рабіць гэта могуць толькі героі. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле