Publication Place: Мінск
Publication Date: 1990
Publisher: Юнацтва
Sizes: 134 с.: каляр. іл. , 21 см
ISBN: 5-7880-0178-1
Category: Belles-Lettres; Children’s Books
Copyright © 1990 by Баравікова Р.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці.
Belarusian Authors: Баравікова Раіса
Belarusian publishers: Юнацтва
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... More »
Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесц... More »
Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі, але галоўнае не гэта. Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з г... More »
Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. More »
Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў. More »
Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву... Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мярку... More »
Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама яго вечна непакоіцца: «Дзе ён? Дзе ён? Дзе ён?» І знайсці яго не так і проста. More »
У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост ... More »
Раіса Баравікова — адна з самых яркіх прадстаўніц паэзіі яе пакалення. Нястрымная страснасць яе ранніх інтымных вершаў у апошні час спалучаецца з унутранай стрыманасцю, не губляе пры гэтым сілы пачуццяў i глыбіні разумення жыцця. У кнізе сабрана лепшае з творчага багажу паэтэсы. лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. More »
Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літарату... More »