Стагановіч Марыя, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Стагановіч Марыя

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2012

Editor: Гардзіенка Наталля

Publisher: Лімарыус

Book Series: Беларуская мемуарная бібліятэка

Sizes: 200 с., іл., 17 см

ISBN: 978-985-6968-19-1

Category: History; Memoirs

Copyright © 2012 by Стагановіч М.

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2727]

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч напісала ўжо на эміграцыі на просьбу дачкі “распавесці як раней было ў Беларусі”. Таму гэты аповед пачынаецца з працяглай сямейнай гісторыі са згадкамі шматлікіх сваякоў, мае шмат дэталяў з побытавага жыцця, цікавых штодзённых дробязяў. Храналагічна ўспаміны ахопліваюць час ад канца ХІХ ст. да 1917 г. Тут акрамя апісанняў нацыянальнай традыцыйнай абраднасці ёсць згадкі, прыкладам, пра навучанне на прафесійных курсах у Менску, а таксама аповед пра бежанства ў Смаленшчыну ў часы першай сусветнай вайны. Марыя цікава параўноўвае сялянскі побыт у вёсцы Ельнінскага павету з побытам на роднай Наваградчыне, дзе яе бацька быў упраўляюшчым у маёнтках графа Храптовіча-Буценева. Дадаткам да ўспамінаў выступаюць запісы народных песень, нацыянальных страваў ды лекавых якасцяў розных зёлак, што Марыя памятала ад сваёй маці. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі з сямейнага архіву ды суправаджаецца якаснымі каментарамі.

Belarusian publishers: Лімарыус

Catalog: BTH | Прыватны кнігазбор

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)
Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)

Worth reading:

pdf
Нюнька Хведар, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Нюнька Хведар

My Recollections Khvedar Nyunka Khvedar Nyunka is the chairman of the Belarusian Culture Society in Lithuania. His book My Recollections is not only about the author's public activity. It is a diary describing Nyunka's life. Historical events covered in the book add to and explain his life experiences, feelings, achievements and concerns. He explains why his destiny took one course, not another. The author, who currently lives in V... More »


Вітан-Дубейкаўская Юліяна, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Вітан-Дубейкаўская Юліяна

«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера дапамагаюць Юліяне Мэнке і Івану Луцкевічу прайсьці праз усе нягоды часу і захаваць у сваіх душах сьвятло, дабрыню і чалавечую годнасьць. More »