Publication Place: Мінск
Publication Date: 2006
Sizes: 98 с., 17 см
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2006 by Багдановіч І.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [5031]
Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэзараў гаворыць, ён — дрэнна ці добра — гаворыць за усіхрадавых прыватных рымлян...». Лірычная гераіня кнігі — гэта менавіта «прыватная беларуска», якой дарагі родны край, якая адкрывае душу для сяброўства i каханьня, не баіцца быць шчырай, загартоўваецца ў выпрабаваньнях, робіць свае высновы і назіраньні на шляху самапазнаньня. Адметную частку кнігі складаюць пераклады з польскай мовы, таксама зьвязаныя з ключавым тонам кнігі — інтымнасьцю i камэрнасьцю.
Belarusian Authors: Багдановіч Ірына
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых з... More »
У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному чалавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэалах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць т... More »
У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае. Яно любіла Бацькаўшчыну і спачувала "простаму" народу, які жадаў "людзьмі звацца". І забывала пра тое, што Бог даў аднаму — адзін... More »
У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы яе ўвасаблення ў творчасці паэтаў нашаніўскай пары, паэтаў маладнякоўска-ўзвышаўскага кола з улікам усёй складанасці літаратурнай і ідэ... More »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... More »
Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі, але i падкрэсліваецца тэма пераемнасці пакаленняў. More »
Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літара... More »
Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча. More »
У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному чалавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэалах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць т... More »