Клімковіч Максім

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Максім Клімковіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь, Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

аповесці

Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2008

Publisher: Літаратура і мастацтва

Sizes: 176c.: іл.

ISBN: 978-985-6720-33-1

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2008 by Раіса Баравікова, Алесь Бадае, Алесь Наварыч

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

UDC: 821.161.3-93

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня. Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай «Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = », але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую ў шмат каго сцерла ці парушыла цывілізацыя. У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу...» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

View/ Download This Chapter/ Article... Бадак Алесь, Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
View/ Download This Chapter/ Article... Баравікова Раіса, Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «б» =
View/ Download This Chapter/ Article... Наварыч Алесь, «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу...»