Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Войцік Галіна, Барыс Кіт

Барыс Кіт

Войцік Галіна

Publication Place: Вільня

Publication Date: 2001

Editor: Мінкін Алег

Publisher: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы

Book Series: Партрэты Віленчукоў

ISBN: 9955-427-12-4

Category: History; Biographies

Copyright © 2001 by Галіна Войцік

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Віленскага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў "Дэмакратыя для Беларусі"

Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чытачу зразумець і унутраны стан Барыса Кіта. Другая умоўная частка брашуры прысвячаецца дзейнасці Барыса Кіта за мяжой. Менавіта тут даследчык дасягнуў незвычайнага поспеху на глебе фізікі, матэматыкі. На сённяшні дзень ён адзін з нямногіх людзей, хто мае сусветнавядомы тытул акадэміка Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі, чым могуць ганарыцца беларусы. Нягледзячы на доўгае і плённае жыццё далёка ад Радзімы, Барыс Кіт ніколі не адрокся сваёй беларускасці, не скрэсліў са свайго жыцця далёкай Бацькаўшчыны, а на што дзень карыстае беларускую мову. (Н.Г.)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся брашура ў адным файле

Worth reading:

pdf
Войцік Галіна, Зоська Верас, Tрэцяе, дапоўненaе

Зоська Верас

Войцік Галіна

Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных прадстаўнiкоў папярэдняй, магутнай хвалi беларускага адраджэньня й валодаючы фэнамэнальнай памяцьцю й працаздольнасьцю, Зоська Верас вельм... More »


Войцік Галіна, Лявон Луцкевіч

Лявон Луцкевіч

Войцік Галіна

Ініцыятарам стварэньня "Партрэтаў віленчукоў" была пісьменьніца Зоська Верас. Яна пачала зьбіраць жыцьцяпісы людзей заслужаных для беларускай культуры, але няслушна забытых. Працу Зоські Верас падхапіў Лявон Луцкевіч. Ён падрыхтаваў 50 партрэтаў беларускіх дзеячоў, жыцьцёвы й творчы шлях каторых быў цесна зьвязаны зь Вільняй. "Дамалявала" партрэты ягоная жонка ды спадвіжніца Галіна Войцік. Апошні, пяцьдзесят першы, "партрэт віленчука", ... More »