Унія, 01 (03) 1991

Унія

Часопіс хрысціянскага сумоўя

01 (03) 1991

Publication Place: Менск

Publication Date: 1991

Publisher: Унія

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1005.]

Дарагі чытачу! Амаль год мінуў з таго часу, калі ўпершыню зьявіўся сьвету часопіс "Унія" i калі пачалі прабівацца ўгору скрозь нявер'е i непаразуменьне першыя парасткі адроджанае Грэка-Каталіцкае Царквы на Беларусь Прыгожая сьветлая мара, "залаты сон" Беларусі паступова пачынае рабіцца рэальнасьцю. І цяпер надзвычай істотна, які шлях абярэ Царква, на якія духоўныя вышыні ўздымецца, што дасыдь яна нашай зямлі. Вышэйшаю праяваю хрысьціянства ў сьвеце ёсьць любоў. I менавіта любоў мусіць несьці Царква нашаму раз'яднанаму народу. Любоў i давер. Да Бога, да боскасьці ў любой чалавечай істоце, да кожнага чалавека - і, тым больш, да кожнае хрысьціянскае канфэсіі. Досыць ужо злаваць на іншых за тое, што яны ня хочуць стаць такімі, як мы. Хай усе будуць рознымі i ў розны спосаб славяць Адзінага Бога. Час паглядзець адно адному ў вочы, паглядзець з дабром i любоўю. Час сумовіцца.Бо нас значна большае лучыць, чым разьдзяляе. Так сталася, што адзіная калісыді Хрыстовая Царква распалася на некалькі канфэсіяў, i ня нам цяпер судзіць тых, з чыёй волі гэта адбылося. Нам -празь любоў зразумець кожную з канфэсіяў ды пастарацца ўбачыць ў ix Хрыстовае сьвятло i чалавечую мудрасьць, што назапасілі яны за свой век. Нам - шукаць шляхі да пераадоленьня варожасьці між хрысьціянамі. Нам - залячыць раны, нанесеныя людзкай сьвядомасыді шматвяковым процістаяньнем i аднавіць хрысьціянскае жыцьцё ў нашым краі. Першы крок насустрач хай зробіць мудрэйшы.

Catalog: Kamunikat.org | BTH

Periodicals: Унія

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Унія, 02-1990

Унія

Часопіс хрысціянскага сумоўя

02-1990

ДАРАГІЯ МАЛАДЫЯ ПРЫЯЦЕЛІ! Сёньня зъвяртаюся да Вас, Беларуская Моладзъ, якраз у 24-ю гадавіну сваіх сьеятарскіх сьвячэньняў, якія адбыліся ў нямецкімц горадзе Кёнігштэйн 2 сьнежня 1966 году. Радзіўся я ў Ню-Ёрку як сын i ўнук эмігрантаў, якія пакінулі сваю Бацькаўшчыну на пaчатку гэтага стагодэъдзя. Гавару i пішу па-беларуску — "простай" мовай, якою гаварыў зь дзедам у сваіх малодшых гадох. Пасьля мусіў вучыцца ў ангельскіх i французск... More »


pdf
Унія, 01-1990

Унія

Выданьне беларускае уніяцкае моладзі

01-1990

Можа, калі ўзьнікала ў цябе пытаньне: хто ж мы такія, беларусы? Якое нашае мейсца ў сусьветнай гісторыі ды культуры? Ці маем мы дастаткова ўнутранае моцы й веры, каб вярнуць сабе сваю мову, каб адчуць сваю душу, сваю існасыдь спрадвечную, каб і „людзьмі звацца", і людзьмі быць? Ўсё было на нашым шляху: веліч і ганьба, слава і забыцьцё. Але ж мы ёсьць, мы ня ўмерлі, мы засталіся сабой. Значыцца, жыве Беларусь, і жыве яна незалежна ад чуж... More »