Publication Place: Менск
Publication Date: 2005-02
Editor: Ёрш Сяргей
Publisher: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
Copyright © Асамблея
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Бюлетэнь” Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі; Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў; Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА
Спробы ўладаў наладзіць кантроль над апошнімі незалежнымі грамадзкімі і палітьганымі асяродкамі, сродкамі масавай інфармацыі працягваюцца ўвесь час, закамуфлявана альбо адкрыта, імкліва альбо паступова. Трэці сэктар ужо ня першы год змагаецца за існаваньне; стрымліваючы атакі з боку рэжыму, нясе адчувальныя страты. А ўлады, "зачышчаючы" прастору ад "нядобранадзейных" НДА, не зьбіраюцца пакідаць пасьля іх вакууму. Імі заплянаванае стварэньне цалкам падкантрольных грамадзкіх аб'яднаньняў, такіх, што існавалі ў савецкія часы. Сёлетняй вясной сэсія Палаты прадстаўнікоў будзе разглядаць законапраект "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб'яднаньнях". Гэтую ідэю ўраду падкінуў сам Аляксандар Лукашэнка. Паводле законапраекту "дзяржаўна-грамадзкія аб'яднаньні" мусяць быць прызнаныя асаблівым відам некамэрцыйных арганізацыяў, якія ствараюцца і ліквідуюцца вышэйшымі органамі дзяржаўнага кіраваньня, паведамляе Радыё Свабода. Умовы для іх стварэньня вызначыць прэзьгдэнт альбо ўрад.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Асамблея
Травень, 2012. Кампутарная бясьпека ў дзейнасьці грамадзкіх актывістаў. Якімі праграмамі карыстацца для шыфраваньня інфармацыі? Як правільна ствараць паролі? Ды іншыя карысныя парады. More »
Тэма крызісу, у пастку якога трапіла маладая і квітнеючая беларуская дзяржава, надзвычай зашмальцаваная. У сеціве і на старонках папяровых СМІ штодня зьяўляюцца публікацыі па праблематыцы глябальнай эканамічнай рэцэсіі, якая рыкашэтам ударыла і па нас. Настроі матэрыялаў істотна вар’ююцца ў залежнасьці ад палітычных поглядаў аўтараў: ад суіцыдальна-пэсымістычных (нам усім гамон!) да ружова-наіўных (крызіс – новы шанец). Падаецца, абодва... More »
Напярэдадні другой хвалі глябальнай эканамічнай рэцэсіі Беларусь застыла ў нэрвовым чаканьні. Маўклівыя пратэсты, “СТОП-БЭНЗЫН”, народныя сходы – гэта толькі бачная вяршыня айсбэргу. Большасьць беларусаў, нягледзячы на імклівае зьбядненьне, пакуль што не імкнецца публічна пратэставаць. А ўлады, сваёй чаргой, робяць усё магчымае, каб не дапусьціць пашырэньня крытычных настрояў. Дзейнічае кіраўніцтва па старым прынцыпе: з дапамогай пернік... More »
Пэўная частка беларускага грамадзтва дэмакратычнай арыентацыі пасьля 19 сьнежня перажывала поствыбарчы шок, які праходзіў на фоне ўсеагульнай апатыі і дэпрэсіі. Разгубленасьць і дэмаралізацыя дэмакратычнага актыву сталася ў першую чаргу магчымай таму, што напярэдадні саміх выбараў людзі адмаўляліся цьвяроза ацэньваць бягучыя палітычна-сацыяльныя працэсы. Карнавалізацыя выбараў, якую нехта трапна назваў “сьвятам непаслушэнства”, паводле ... More »
Уцёкі ад бацькакратыі. Задача, якая ставілася перад калектывам аўтараў часопіса "Асамблея” напярэдадні выхаду ў друк нумару “Канец бацькакратыі", бьша адначасова і простай, і складанай. Адносна простай, бо патрабаваньні да тэкстаў пра Беларусь без Лукашэнкі не абмяжоўваліся рамкамі футуралягічнай мэтадалёгіі альбо канонамі жанру навуковай фантастыкі. Кожны з аўтараў самастойна вызначаў пункт адліку для сваіх развагаў. Хтосьці разглядае ... More »
Беларускім уладам карціць падпарадкаваць канчаткова і без таго зацюканую грамадзянскую супольнасьць. Арсэнал сродкаў "уціхамірваньня" надзвычай шырокі: ад прэвэнтыўна-прававых (артыкул 193.1 КК РБ нехто яшчэ не скасаваў) да кантраляваньня фінансавых плыняў. Вядома, што зь нядаўнага часу амбасады некаторых краінаў выдаюць гранты выключна праз Адміністрацыю прэзыдэнта. Нездарма ж БРСМ выснамі свайго новага сакратара Ігара Бузоўскага заяві... More »
У Беларусі зьявіліся сапраўдныя эўраскептыкі. Парадаксальна, але ідэйная плятформа для апанэнтаў працэсаў эўраінтэграцыі паўстала пасьля старту праграмы "Ўсходняе Партнэрства”. Хтосьці наракае на адсутнасьць рэальнага напаўненьня дадзенай ініцыятывы. Кагосьці пляжыць мізэрны памер абяцанай Захадам грашовай дапамогі (21 млн эўра). А камусьці ўвогуле падалося, што Эўропа здрадзіла дэмакратычным каштоўнасьцям. Так ці інакш, групы расчарава... More »
* Асамблея і хімічна чысты сэктар * Вершнік Апакаліпсісу * Лібэралізацыя ў краіне крывых люстраў * Сяргей Мацкевіч: "Трэба выступаць публічна" * Журавінка Ганна, Жанчыны пра Асамблею і трэці сэктар * Журавінка Ганна, Магчымасьць казаць пра магчымасьці * Крупка Яўген, Стратэгіі для нікога * М.Б., Слова пра "Рок-Кола" * Пабегава Алеся, Салідарнасьць у размове * Пабегава Алеся, Трэці - лішні ... More »
* Асамблея супраць «расстрэльнага» артыкулу * Бессэнсоўны БАЙКОТ-2008 * Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі? * Клянавасьць і дынастыйнасьць * Магілёў: даўно не зьбіраліся * Малады фронт учора і сёньня * Неактуальныя шуфлікі * Пяць год разумнаму натоўпу * У цені палітычных НДА * Эфэкт сапсаванага тэлефону * Васілевіч Натальля, Кантроль, неакрэсьленасьць, рызыка. Моладзевыя хрысьціянскія ін... More »
Рэвалюцыя дабрабыту Антынамэнклятурная рэвалюцыя ў Беларусі 1994 году, якая на сваёй хвалі прынесла Аляксандра Лукашэнку, трансфармавалася ў вялікую спажывецкую рэвялюцыю. Замест доўгачаканай справядлівасьці і роўнасьці ў магчамасьцях грамадзяне атрымалі роўнасьць перад Прадметам і тэлевізійную дэмакратыю. Роўнасьць перад Прадметам - заваёва новай лукашэнкаўскай эпохі, сучасьнікі якой забясьпечаныя мінімальным пакетам выгодаў: патрыманы... More »