Publication Place: Мінск
Publication Date: 2009
Editor: Сачанка Барыс
Publisher: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Book Series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”
Publishing/ Printing House: Кнігазбор
Sizes: 360с.
ISBN: 978-985-6930-32-7
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2009 by Віктар Казько, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [10798]
The new book by Viktar Kazko, a prominent Belarusian prose writer, features recent essays and articles. The essay titles speak out for themselves: “Stalinism King’s Wild Hunt,” “Memory Awakened,” “The Way They Bury Prophets in Belarus,” “A Look in Your Self’s Eye” and “I Have Never Lied to You.” The collection, just like Kazko’s other works, is notable for its relevance and pointedness, and reflects the author’s concern about the Belarusian language, culture and the country’s future. While reading Kazko’s philosophical reflections laced with facts from the recent past, one comes to realize that Belarus has been lost in lies and darkness of “Soviet stability” and is reluctant to seek a way out of it because the one who rules today finds darkness, fear and pain a fertile soil. Despite pessimism the author does not give up hope and believes in the Belarusian people who inspire Viktar Kazko through the troubled years marred by denationalization, dictatorship and amorality.
Belarusian Authors: Казько Віктар
Publishing series: Кнігарня пісьменніка
Publishing series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Catalog: Kamunikat.org | MiOKB
Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і не шчапіць, патрэбны толькі тры перасадкі з аднаго на іншае месца. Не паспелі зрабіць ні таго, ні другога. А яблынька ўжо была ладная, пад... More »
Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі, чорны грай гругання, падобны адпяванню. А тыя, хто цяпер пад новенькімі, што з канвеера, колкім выклікам сусвету ў чырвона-крывавай... More »
Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта аповед пра пакалечанае вайной дзяцінства. Пра пошук сваёй існасці. І пра сілу мастацтва, якая ратуе ў самыя змрочныя часы. More »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл да сённяшняга дня – эсэ, апавяданні, аповесці. Але ж пачынаў я ў Расіі, у Кузбасе, дзе апынуўся пасля дзетдома, на расейскай мове. І... More »
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падоб... More »
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнаг... More »
Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля таго, каб ты мог перадаць сваім дзецям, унукам: ёсць, ёсць на свеце цуды і дзівосы, падгледжаныя, бачаныя ці не трэцім нашым вокам – вось... More »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і го... More »
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул. More »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... More »