Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Башура Міхась, Думкі – гэта не гульня

Думкі – гэта не гульня

Вершы

Башура Міхась

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2010

Publisher: Галіяфы

Book Series: Другі фронт мастацтваў

ISBN: 978-985-6906-37-7

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2010 by Галіяфы, Міхась Башура

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопiс «Виртуальный мир» i газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопiса «Электроника». З 2007 — намеснiк дырэктара выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Лiт». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пiсаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 (часопiс «Першацвет»). Вершы друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Крынiца», газетах «Культура», «Беларуская маладзежная», «Понедельник», «Наша нiва». У 1996 выдаў друкапiс «Снег у сне, цi Снежны сон. Сон у снезе, цi Снежны сон». Аўтар кнігі «Палiванне на мух (са шланга)» (2002). Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

pdf
Башура Міхась, Паліванне на мух

Паліванне на мух

(са шланга)

Башура Міхась

Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае даследванне аднаго віду грызуноў" я напісаў пра Міхася Башуру, што ён "пячкур навакольнага свету", маючы на ўвазе, бязумоўна, стан... More »