Publication Place: Мінск
Publication Date: 2009
Editor: Акулін Эдуард
Graphics Design: Круглiкаў Юрый
Publisher: Галіяфы
Sizes: 96 с.
ISBN: 978-985-6906-16-2
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2009 by Леанід Дранько-Майсюк, Галіяфы
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
UDC: 821.161.3-2
Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дранько-Майсюк – аўтар “Полькі беларускай”, вершаў для цудоўнай А. і кнігі для спадарыні Эл – нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку; скончыў маскоўскі Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага; працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Са жніўня 2002 года нідзе не служыць, займаецца чыстым пісьменніцтвам і для яго творчая свабода – лепшы падарунак лёсу.
Belarusian Authors: Дранько-Майсюк Леанід
Belarusian publishers: Галіяфы
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня. Так, спачатку была скрыня, потым куфар, а тады ўжо й камода... Скрыню штукавалі з габляваных смаловых (часам дубовых) дошак таўшчынёю... More »
Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць не адступіць. Якушу дух забівала. Так, стары кушнер ужо глядзеў у зямлю, збіраўся рогі скласці. Змірыўся ўжо і перад канцом не маўчаў, гав... More »
У жніўні 1939-га хлопчык Хаімка жыў у Давыд-Гарадку і дзяўчынка Сорка жыла ў Давыд-Гарадку, – ім тады было гадоў па адзінаццаць. Бацька Менашэ і маці Шэйнэ-Тойбэ называлі свайго сына бухгалтарам, бо Хаімка ўдала складаў лікі – скажам, да васьмі дадаваў дзесяць і абвяшчаў, што разам будзе васямнаццаць. Хлопчык ужо хітры, таму невыпадкова да васьмі дадаваў дзесяць! А калі дома яго прасілі да шаснаццаці дадаць два (зноў жа невыпадкова!) і ... More »
Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня ўгрызьці, — крышыла і карміла курэй. Курэй праз усё сваё жыцьцё вельмі любіла і ўсё яшчэ любіць... Дык вось, навучылі Аўдольку шанаваць хл... More »
У суботу 10 траўня 1941 году а шостай вечару намесьнік Гітлера Рудольф Гес выляцеў з Аўгсбурга на сваім асабістым “Месершміце” ў напрамку Вормса. Шмат рызыкі чакала наперадзе, і дзеля спакою Рудольф Гес дэкламаваў астралагічны вершык уласнага крэмзаньня: Трэба сябе хваліць / Хоць раз, хоць калі, / Хоць адным, / Але ласкавым словам, — / Гэтак жа, / Як невідушчы хваліць зоркі. Верш ажыўляў тыя пачуцьці, якія ўпершыню прыйшлі ў душу падчас... More »
Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над ... More »
Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты вандроўнік. — А так, любі сваё і выйдзеш... Але някемлівы не ведаў, што такое сваё і як яго можна любіць, і мусіў прасіць Бога, каб ён нав... More »
“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст. 5 студзеня 1892 г. — 29 лістапада 1949 г.) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які мар... More »
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з... More »
Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала; Ліска ж маўчала – баялася, калі маці гневалася. А ў Гапкі – характар! Калі Броня на сенакосе якім нанач заставалася, то Гапка карову на па... More »