![]() |
![]() |
Publication Place: Менск
Publication Date: 1996
Editor: Вяроўкін-Шэлюта Уладзіслаў
Editorial Staff: Л. Акаловіч, А. Грыцкевіч, М. Капран - мастак
Publisher: Згуртаваньне Беларускае Шляхты
Copyright © 1996 by Згуртаваньне Беларускае Шляхты
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Цяжка ўявіць гістарычны радавод беларускай шляхты ў адрыве ад гэаграфіі яе пражываньня, не гаворачы пра статыстычныя ўяўленьні тых асаблівасьцяў. Таму важна паглядзець на расьсяленьне ваколічнай шляхты паводле рэвізіяў 1783-1785 й 1798-1799 гг., праведзеных царскімі ўладамі ў межах Магілёўскай і Полацкай губерняў. Пададзеныя зьвесткі былі сабраны з вусных дэклярацыяў саміх насельнікаў ваколіцаў і вымярэньняў землямераў Гэнеральнага межаваньня, Зямельныя плошчы пад ваколіцамі пэўным чынам перабольшаныя, бо шляхта карысталася палеткамі, у значнай меры, сумесна зь дзяржаваю, царквою, магнатамі. Але на свой час - гэта першыя суцэльныя й найбольш дакладныя зьвесткі. Са складзенай табліцы вынікае, што на ўсходнебеларускім абшары найболыпая шляхецкая супольнасць месьцілася ў Магілёўскай губерні. (Я. Анішчанка, Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783-1785 і 1798-1799, фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Годнасьць
Шляхі пазбаўленьня шляхецкага стану маёнткаў былі розныя — праз канфіскацыі, зьвязаныя з удзелам у палітычных падзеях іх уладальнікаў, менш - за даўгі апошніх, у выніку адсутнасьці спадчыньнікаў ці шляхам куплі ў казну. Канфіскацыя азначае прымусовае адчужэньне маёмасьці на карысьць дзяржавы без кампэнсацыі страты яго ўладальніку. У Расеі XVIII ст. існавала асобая канцыляршя канфіскацыяў, што адпісвала ў казну маёнткі за нядоімкі, банка... More »
Гісгорыя вольных муляраў пачынаецца не з цара Саламона, як яны самі цьвердзілі, і, нават. не зь сярэднявечных цэхаў Італіі, як шмат хто мяркуе, але з самых звычайных лёнданскіх клюбаў пач. 18 ст. За кароткі час мулярскія варштаты апанавалі амаль усе разьвітыя краіны сьвету — Францыю, Прусію, Аўстра-Угоршчыну, Злучаныя Штаты Амерыкі, Рэч Паспалітую, Расею ды інш. Масонства ў Рэч Паспалітую пранікае з Прусіі, і з 1784 г., пасьля стварэньн... More »
Сёньня да Вас у рукі патрапіў часопіс Згуртаваньня Беларускае Шляхты. Праз гэтае выданьне мы зьбіраемся распавесьці пра нашую дзейнасьць, пра мэты й жаданьні беларускае шляхты. Але найперш трэба ўсьвядоміць, што гэткае шляхта. Разуменьне таго можа прыйсьці толькі празь веданьне гісторыі нашае Айчыны. I таму асноўная накірванасьць выданьня — гэта мінуўшчьша, вайсковая гісторыя, бо шляхта й войска паняцьці амаль тоесныя. Шляхта паўстала, ... More »