Publication Place: Мінск
Publication Date: 2004
Editor: Дранчук Валеры
ISBN: 985-6056-76-4
Category: Ecology; History; Society
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [2982]; MiOKB — [9337]
UDC: 502.4 (476.7)
Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават лідэраў зялёнага руху. З аднаго боку, Пушча як ацалелы першавобразны лес, класіка прыроды, камертон і гонар нацыі, з другога – цяжкая спадчына лесаздабывання і меліярацыі, хцівасць уладных структураў, грэбаванне законамі і міжнароднымі нормамі ў адносінах да знакамітага рэзервату. Белавежская пушча ператварылася ў нацыянальны парк. Дзяржава падтрымала і паскорыла курс на яе далейшую эксплуатацыю, на здабыццё валюты з ахоўнай тэрыторыі. Падтрымаў, у рэшце рэшт, і прэзідэнт краіны. Пушчанская драма адбываецца не ўвачавідкі, бо гэта вялікі лес.
Belarusian Authors: Дранчук Валеры
Catalog: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Каляндар 2021 складзены з папярэдніх, больш як двух дзясяткаў календароў, якія пабачылі свет на працягу 2001 - 2021 гадоў. Усе яны аб’яднаныя тэмай беларускага маляўнічага свету, найперш краявіду, яго прыроднага багацця і раснастайнасці: палёў, лясоў, паветраных даляў, водных крыніц. Гэта радасць і стымул жыцця, адвечны скарб, наша біялагічная і духоўная спадчына. Падстава і час заснавання каляндарнай традыцыі гістарычна ўнікальныя - су... More »
У кнізе больш за 150 фатаграфій, падаецца публіцыстычны каментар з актуальней падставай i пазнавальным этыка-філасофскім зместам. Для шырокага кола чытачоў. More »
Першая кніжка аўтарскай серыі «Ліцэй» напісана ў жанры лірычнай дыдактыкі — навучальна-пазнавальных лірычных эцюдаў. Удадатку міжнародныя дакументы экалагічнай стратэгіі, прыватныя прэзентацыі аўтара, ілюстрацыйны матэрыял. More »
Пакуль горад захоўвае хоць адпу адмету сваёй маладосці, ён не скарыўся ўзросту. Таму і выглядае Нясвіж юнаком. нягледзячы на стагоддзі. 3 гэткаю супярэчлшасцю мусіш такі згадзіцца і, уважаны неспадзяванай высновай, пачынаеш лепш узірацца ў абрысы ацалелай тут старасвеччыны, якая — цур, зноў жа парадокс! — сведчыць пра пару малалецтва і сталасці горада. Жыхары Нясвіжа заўсёды любілі казаці - трохі з гумарам, трохі з іроніяй: "Ў Нясніжы я... More »