Жыбуль Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Жыбуль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Праневіч Генадзь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1960 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Генадзь Праневіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Дранчук Валеры, Каляндар 2021

Каляндар 2021

Жыве Беларусь! Выбранае 2001-2021

Дранчук Валеры

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2021

Рэдактар: Дранчук Валер

Мастацкі рэдактар: Дранчук Валер

Памеры: Экспрэс-прынт

Катэгорыя: Культура; Турыстыка

Copyright © 2021 by Валер Дранчук

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданне прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння заснавальніка серыі і выдаўца В. Дранчука.

Каляндар 2021 складзены з папярэдніх, больш як двух дзясяткаў календароў, якія пабачылі свет на працягу 2001 - 2021 гадоў. Усе яны аб’яднаныя тэмай беларускага маляўнічага свету, найперш краявіду, яго прыроднага багацця і раснастайнасці: палёў, лясоў, паветраных даляў, водных крыніц. Гэта радасць і стымул жыцця, адвечны скарб, наша біялагічная і духоўная спадчына. Падстава і час заснавання каляндарнай традыцыі гістарычна ўнікальныя - сумежжа стагоддзяў, ХХ і ХХІ-га, імкненне ўвайсці ў дзверы будучыні праз сімвалічную годную арку. А што як не прырода ёсць самай лепшай аздобай будучыні, хіба не яна найпраўдзівы гарант прывабнай і вольнай краіны! На гэты - прыродна-пазнавальны і культурны - напрамак будучых выданняў ахвотна пагадзіўся генеральны дырэктар ААТ “Мінскводбуд” Сцяпан Паўловіч. Дзякуючы яму і калектыву прадпрыемства, якое ўзяло на сябе фінансавую частку праекта, выдадзены розныя календары экалагічнага зместу. Надалей, падчас эканамічных цяжкасцяў, выжыванню праекта паспрыяла талака: наклад друкаваўся з папярэдняга попыту і адпаведнага ўнёску будучых карыстальнікаў. На замову талакі зладжаны і каляндар 2021.

Беларускія аўтары: Дранчук Валеры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь каляндар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Дранчук Валеры, Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова нацыянальных паркаў i месцаў дзікай прыроды ў ЗША

Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова на...

Дранчук Валеры

У кнізе больш за 150 фатаграфій, падаецца публіцыстычны каментар з актуальней падставай i пазнавальным этыка-філасофскім зместам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Дранчук Валеры, Кажу дзецям...

Кажу дзецям...

Прысвячэнне Платону

Дранчук Валеры

Першая кніжка аўтарскай серыі «Ліцэй» напісана ў жанры лірычнай дыдактыкі — навучальна-пазнавальных лірычных эцюдаў. Удадатку міжнародныя дакументы экалагічнай стратэгіі, прыватныя прэзентацыі аўтара, ілюстрацыйны матэрыял. Болей »


pdf
Дранчук Валеры, Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Хроніка красы і змагання. 1995-200?

Дранчук Валеры

Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават ... Болей »


Дранчук Валеры, Нясвіж

Нясвіж

Дранчук Валеры

Пакуль горад захоўвае хоць адпу адмету сваёй маладосці, ён не скарыўся ўзросту. Таму і выглядае Нясвіж юнаком. нягледзячы на стагоддзі. 3 гэткаю супярэчлшасцю мусіш такі згадзіцца і, уважаны неспадзяванай высновай, пачынаеш лепш узірацца ў абрысы ацалелай тут старасвеччыны, якая — цур, зноў жа парадокс! — сведчыць пра пару малалецтва і сталасці горада. Жыхары Нясвіжа заўсёды любілі казаці - трохі з гумарам, трохі з іроніяй: "Ў Нясніжы я... Болей »