![]() |
![]() |
Publication Place: Гародня
Publication Date: 2007
Translator: Бічэль-Загнетава Данута
Publisher: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
Publishing/ Printing House: Гродзенская друкарня
ISBN: 978-985-6724-31-5
Category: Religion; Biographies; Memoirs
Copyright © 2007 by Правінцыя Маці Божай Беззаганнай АА Францішканаў
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
UDC: 282
Сваёй святасцю айцец Мельхіор Фардон узгадаваў у сабе ўсе найшляхетнейшыя імкненні, якія краналі душы. У яго сэрцы іскрылася прастата святара з крэсаў, далікатнасць, настойлівасць у працы. Ён быў лагодны, рухавы, поўны самаахвярнасці, глыбокай веры. «Дай, Божа, да гераічных цнот, да працы, якую выконваў у вінаградніку Пана, каб змог некалі ўзняцца на Алтар яшчэ раз, хоць шалёная бура выварочвае ўсё, нагадаць пра Хрыстовую праўду, што толькі ў ахвяры, у самаахвярнасці, хрысціянскай мужнасці лек на ўсе раны, ратунак ад часоў, набрынялых няшчасцямі», - так пісаў айцец Анзэльм Кубіт («А. Мельхіор Фардон», с. 1-2). 2 сакавіка 1927 года вуліцамі Гродна рухалася дзіўнае пахавальнае шэсце. Увесь горад выйшаў на вуліцу. Сярод шматтысячнага натоўпу ехаў пажарны воз, накрыты жалобным сукном, вакол яго ішла ганаровая варта ў мундзірах пажарнікаў, у складзе якой былі католікі, праваслаўныя, габрэі. Неслі мноства вянкоў, а найпрыгажэйшы вянок быў ад габрэйскай гміны. Шмат хто з удзельнікаў пахавання плакаў, а габрэйскія маці, падымаючы сваіх дзяцей, з плачам казалі: «Паглядзі - гэта святы чалавек памёр, гэта наш айцец Фардон, ён не пагарджаў нікім, а дапамагаў кожнаму».
Catalog: Kamunikat.org