Плотка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Плотка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Герольд Litherland, 17/2006

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

17/2006

Publication Place: Горадня

Publication Date: 2006

Editor: Шаланда Аляксей

Publisher: Шаланда Аляксей

Copyright © 2006 by Герольд Litherland

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Ад Рэдакцыі. 18 лютага 2005 г. з ініцыятывы Рэдакцыі нашага часопіса, пры падтрымцы гарадзенскай гімназіі № 1, гістарычнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, кафедры грамадскіх навук Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта і навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў Горадні адбылася першая1 навуковая канферэнцыя па тэме “Павятовая шляхта ВКЛ: гісторыя, геральдыка, генеалогія, культура (ХVІ–ХVІІІ ст.)”. Нягледзячы на тое, што яна была вузкакарпаратыўнай і, ў пэўным сэнсе, як выказаўся адзін з арганізатараў, “партызанскай”, у ёй прынялі ўдзел даследчыкі з Горадні, Менску і Новаполацку. Першы блін не стаўся камяком. Адбыўся шырокі абмен думкамі, якія выходзілі за рамкі заяўленай тэмы, былі закрануты, напрыклад, такія праблемы як геральдыка беларускіх мяшчанаў ці гарадскія гербы ВКЛ. Пасля зачытання дакладаў і выступленняў, а таксама кампутарных прэзентацыяў адбыліся даволі цікавыя абмеркаванні і дыскусіі. Па выніках канферэнцыі планавалася выпусціць зборнік матэрыялаў. Аднак, збор тэкстаў зацягнуўся настолькі, што ад гэтай задумы прыйшлося адмовіцца. Далася ў знакі традыцыйная беларуская неабавязковасць. У сувязі з гэтым, Рэдакцыйная рада “Герольда Litherland” прыняла рашэнне аддаць старонкі часопіса для публікацыі тых матэрыялаў канферэнцыі, якія мы атрымалі. Далей цягнуць няма сэнсу, бо і самым трэба выконваць абяцанні перад тымі, хто чакае сваю публікацыю.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Герольд Litherland, 20 / 2014

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

20 / 2014

Нумар 20-ы нашага часопіса супаў з выдатнай падзеяй у беларускай гісторыі – 500-годдзем бітвы пад Воршай у верасні 1514 г. На юбілейную дату варта звярнуць увагу па некалькіх важкіх прычынах. Звесткі пра перамогу войска ВКЛ пад Воршай прысутнічаюць ужо ў першых спробах аднаўлення гістарычнай памяці беларусаў. Нататка пра бітву ўвайшла ў надрукаваныя ў 1855 г. “Гістарычныя звесткі пра найбольш прыкметныя мясціны Беларусі” Міхаіла Без-Кар... More »


pdf
Герольд Litherland, 19/2013

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

19/2013

Генеалогiя - адносна новы накiрунак у беларускай гiстарыяграфii. На жаль, у вялiкай ступенi яна стала даменам не прафесiйных даследчыкау, а уласна аматарау, якiя, не абцяжарваючы сябе навуковымi прынцыпамi працы, пошукам новых крынiц i крытычным стауленьнем да iнфармацыi, ствараюць новую квазiгiстраычнуць новую квазігістраычную прастору. More »


pdf
Герольд Litherland, 18 / 2011

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

18 / 2011

“Герольд Litherland”© – навуковы геральдычны часопіс. Выдавец і рэдактар – Аляксей Шаланда (Менск). Рэдакцыйная рада: Сяргей Амелька (Горадня), Віталь Карнялюк (Горадня), Віталь Галубовіч (Горадня). Наклад 100 асобнікаў. Пры перадруку спасылка на часопіс “Герольд Litherland” абавязковая. Электронная версія выдання № 1–17 за 2001–2006 г. даступная ў Беларускай Інтэрнэт Бібліятэцы КАМУНІКАТ: http://kamunikat.org/herold_litherland.html. Ад... More »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(15-16)2004

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(15-16)2004

* Амелька С., Радаводы шляхты Лідскага павета: Тальмонты * Гардзееў Юры, З гісторыі канцылярыі гарадзенскага магістрата XVI-XVIII cт. * Данскіх С. У., Вытокі шляхты ВКЛ: землеўладальнікі беларускага Панямоння паводле "Die Littauschen Wegeberichte" * Лялевіч Янка, Фармаваньне тэрыторыі Гарадзенскага павета ў XIV-XVI ст. * Сліж Н., Лёс шляхцянак у вайне 1654-1667 г. * Цітоў Анатоль, Гарадзенскія злотнікі ў XVI-XIX... More »


pdf
Герольд Litherland, 01-02(13-14)2004

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

01-02(13-14)2004

* Амелька С., Дзейнасць дабрачынных таварыстваў шляхты ў Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне ХІХ ст. * Брэгер Герман, Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI - пачатку ХХ ст. * Гардзееў Юры, Матэрыялы да генеалогіі і эпіграфікі ў гарадзенскім фарным касцёле * Карнялюк В., З гісторыі барацьбы жыхароў мястэчка Крынкі за свае правы ў першай палове ХІХ ст. * Леўчык А., Пячаткі менскага біскупа Якуба Дэдэркі ў ф... More »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(11-12)2003

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(11-12)2003

Сёлета спаўняецца 590 год Гарадзельскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Заключаная ў 1413 г. польскім каралём Уладзіславам Ягайлай і вялікім князем літоўскім Аляксандрам Вітаўтам яна аказала даволі значны ўплыў на фарміраванне шляхецкага саслоўя ВКЛ і яго геральдыку. У сувязі з гэтым, а таксама на тле маўклівага ігнаравання падзеі ў гістарычным навуковым асяроддзі Беларусі, Рэдакцыя вырашыла неяк адзначыць юбілейную дату ў прапанаваным Чытач... More »


pdf
Герольд Litherland, 01-02(09-10)2003

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

01-02(09-10)2003

У 2003 г. спаўняецца 750 год важнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Літвы – каранацыі Міндоўга. У нас ёсць магчымасць параўнаць, як адзначалася гэтая падзея ў гэтых сёння сувярэнных дзвух частках некалі адзінага Міндоўгавага каралеўства. У Літоўскай Рэспубліцы яна традыцыйна адзначалася на дзяржаўным узроўні. У сувязі з юбілеям была выпушчана паштовая марка з выявай Міндоўга, выбіта манета вартасцю 200 літаў, праведзены навуковыя канферэнц... More »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(07-08)2002

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(07-08)2002

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Амелька С., Прыватны архіў Станіслава Пачобута-Адляніцкага з Горадні * Брэгер Герман, Гісторыя вёскі Голдава ў Лідскім раёне * Гардзееў Юры, Крыніцы па гісторыі Гародні ў кракаўскіх сховішчах * Дук Дз., Матэрыялы да геральдычнай карты месцазнаходжання двароў полацкай шляхты XVI-XVII ст. * Марозаў Я., Фальшаванне дакументаў аб ш... More »


pdf
Герольд Litherland, 01-02(05-06)2002

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

01-02(05-06)2002

* Амелька С., Адлюстраванне матэрыяльнай культуры і маёмаснага стану дваранства ў фондах апекаў Гарадзеншчыны ў ХІХ - пачатку ХХ ст. * Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Амелька С., Задаводы шляхты Лідзкага павету ВКЛ: Цэдроньскія гербу "Ястрабец" у канцы XVII - першай палове ХІХ ст. * Вашкевіч Андрэй, Нарэль Дзяніс, Сьвінцовыя плёмбы другой паловы ХІХ - першаф паловы ХХ ст... More »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(03)2001

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(03)2001

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Галенчанка Г. Я., Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII ст. * СЕМЯНЧУК ГЕНАДЗЬ, "Лічман" Тэадора Скуміна Тышкевіча з Браслава * Токць Сяргей, Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў ХІХ ст. (паводле Люцыяна Шчукі) * Шаланда Аляксей, "Пагоня" - дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага, Рускага ... More »