![]() |
![]() |
Publication Place: Гарадок
Publication Date: 2008-11
Editor: Гаравы Леанід
Copyright © 2008-2010 by Гасцінец
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Вучыцеся цярпімасці. Гарадоцкі райвыканкам адмовіў грамадзянам ва ўшанаванні памяці патрыётаў Гарадоччыны - ўсталяванні Крыжа ля в. Фралова. Сітуацыя вакол усталявання Крыжа памяці засведчыла, што асобныя прадстаўнікі ўлады раёна ніяк не пераасэнсавалі падзеі Кастрычніцкага перавароту 1917 году. Казаць аб законнасці ўлады бальшавікоў гэта раўназначна таму, што прызнаваць законным права бандыта з дубінай гвалціць і адбіраць апошняе ў законапаслухмяных нашых землякоў. Гэта яскравае сведчанне прымітыўнасці мышлення тых, каму плацяцца народные грошы за выкананне дзяржаўных абавязкаў. Такія асобы белае будуць называць чорным, а чорнае – белым. Гісторыя засведчыла, што бальшавікі гвалтам узялі ўладу. Бальшавіцкі матрос Жэлязняк разагнаў Устаноўчы Сход, які абралі народы Расейскай імперыі. Па загаду бальшавікоў быў растраляны імператар Мікалай Другі і ўся яго шматдзетная сям’я.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Гасцінец
У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайска... More »
Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спа... More »
Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настасс... More »
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных дан... More »
У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца М... More »
Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і аг... More »
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспу... More »
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці м... More »
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ с... More »
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярыш... More »