Качаткова Паліна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Паліна Качаткова.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Хадановіч Андрэй, Лісты з-пад коўдры

Лісты з-пад коўдры

Вершы

Хадановіч Андрэй

Publication Place: Менск

Publication Date: 2004

Editor: Бушлякоў Юрась

Publisher: Логвінаў

Sizes: 150с.

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2004 by Андрэй Хадановіч

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, навукоўцы, дыктары БТ... Гэта голас цалкам прыватнага чалавека, які ня вучыць жыць, бо сам ня ведае, як гэта робіцца. Вядома, кожным тэкстам аўтар спрабуе адказаць на глябальныя пытаньні, але гэты адказ слушны толькі ў пэўны момант, а абсалютных слушнасьцяў, здаецца мне, не бывае. Ліст з-пад коўдры, як мэтафара паэзіі, — гэта такі сабе ліст шчасьця, які ты атрымліваеш, перапісваеш, рассылаеш па дваццаці адрасох, і будзе табе вялікае шчасьце! Нармалёвы культуртрэгер мусіць рассылаць такія лісты шчасьця (натуральна, нікога не абцяжарваючы перапісваньнем). Цяпер кампутары, і ня трэба нічога перапісваць. Задача й прыемнасьць — ствараць і пашыраць. Ня толькі ж гербалайфу памнажацца! Можна памнажаць усё тое радаснае, крэатыўнае й на сёньня экзатычнае, што робіць чалавека чалавекам, а пасьля ўжо беларусам, інтэлектуалам, паэтам, паштаром шчасьця. (З размовы карэспандэнта газэты "Наша ніва" Сьвятлана Курс з аўтарам "Лістоў з-пад коўдры" Андрэем Хадановічам)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся ніга ў адным файле

Worth reading:

Хадановіч Андрэй, Дзікае паляванне караля Стаха

Дзікае паляванне караля Стаха

Вершы да оперы

Хадановіч Андрэй

Вершы Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Прэм’ера адбылася ў верасні 2023 года ў Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican у пастаноўцы Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна, з удзелам беларускім акцёраў “Свабоднага тэатра” і ўкраінскіх оперных спевакоў і спява... More »


Хадановіч Андрэй, На беразе волі

На беразе волі

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрма... More »


Вершы

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю. More »


video
Хадановіч Андрэй, Дзіцячыя вершы

Дзіцячыя вершы

Жахалкі і не толькі

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў... More »


video
Хадановіч Андрэй, Вершы

Вершы

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў... More »


pdf
Хадановіч Андрэй, Школа травы

Школа травы

кніга вершаў

Хадановіч Андрэй

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы. More »


pdf
Хадановіч Андрэй, Цягнік Чыкага-Токіё

Цягнік Чыкага-Токіё

падарозныя песьні з карцінкамі і акордамі

Хадановіч Андрэй

Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы – у папугаяў, а беларускія літары – у грузінскія. Пада... More »


audio
Хадановіч Андрэй, Вершы з кнігі „Нататкі таткі”

Вершы з кнігі „Нататкі таткі”

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан). Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Ся... More »


audio
Хадановіч Андрэй, Вершы

Вершы

(2)

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік... More »


audio
Хадановіч Андрэй, Вершы

Вершы

(1)

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік... More »