Publication Place: Мінск
Publication Date: 2008
Publisher: Галіяфы
Book Series: Другі фронт мастацтваў
Sizes: 324с.
Category: Belles-Lettres
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню.
Belarusian publishers: Галіяфы
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
“Запамінайце”, — казаў ён. Вучні амаль ня слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасьць сабе пытаньне і зацікавіцца — дык, значыць, маё існаваньне і мая праца ня будуць марнымі”. “Запамі-найце, — казаў ён, — і вы калі-небудзь усьвядоміце прызнаньне неабавязковасьці жыцьця ў Космасе, дзе ў часе і прасторы — толькі мёртвыя аскепкі, попел і водсьветы наймагутнага фейерверку, які быў учынены невяд... More »
Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне. More »
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псі... More »
У зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы. More »
Yury Stankevich’s thriller belongs to the dystopia genre, a new phenomenon in Belarusian literature. Events unfold in Belarus in 2050 after a series of industrial and environmental disasters that led to a surge in genetic disorders, new epidemics, a fall in birth rates and the depopulation of certain ethnic groups. The trailblazing novel, written in the author’s usual accurate and tough manner, focuses on the country’s possible fate and... More »