Title of Original: European Democracies
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1996
Editor: Чарнышова Ларыса
Translator: Карпікаў Ігар
Publisher: Беларускі Фонд Сораса
Publishing/ Printing House: TAA Лекцыя
Sizes: 348с.
ISBN: 985-6105-03-9
Category: Politics; Society
Copyright © 1996 by Longman Publishers, USA; Беларускі Фонд Сораса - пераклад, выданне; ТАА Лекцыя - макет; І. Дзямкоўскага - вокладка
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3104]
Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі", напісаная еўрапейцам для амерыканскіх студэнтаў, узнікла ў выніку шматгадовага выкладання не толькі ў амерыканскіх, але і ў еўрапейскіх універсітэтах. Першае выданне канцэнтравала ўвагу на Заходняй Еўропе. Другое выданне рыхтавалася ў драматычныя месяцы краху камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Цяпер, калі я рыхтую гэтае, трэцяе выданне, граніцы адкрыліся па.ўсёй Еўропе. Савет еўрапейскіх даследаванняў, які падае еўрапейскія навуковыя праграмы ў амерыканскіх універсітэтах, рэкамендуе, каб будучае вывучэнне Еўропы ахапіла не толькі Заходнюю, але і Ўсходнюю Еўропу, выкарыстоўваючы параўнальны падыход. Трэцяе выданне "Еўрапейскіх дэмакратыяў" прытрымліваецца гэтай рэкамендацыі. Першыя 12 раздзелаў складаюць Частку I i разглядаюць выключна Заходнюю Еўропу. Частка II складаецца з 13 — 18 раздзелаў. У раздзеле 13 апісваецца уздым і заняпад камунізму і звязаныя з гэтым падзеі ў Заходняй і Усходняй Еўропе. Раздзел 14 ахоплівае працэс дэмакратызацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля заняпаду камунізму. У гэтым раздзеле шмат спасылак на матэрыял, які разглядаўся ў раздзелах пра Заходнюю Еўропу. Напрыклад, маюцца спасылкі на партыі, што з'явіліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і выбарчыя сістэмы, якія выкарыстоўваліся ў першых дэмакратычных выбарах. Раздзелы 15 —18 абымаюць пытанні, якія маюць дачыненне да ўсёй Еўропы, — нацыяналізм і этнічнасць, нямецкае пытанне, Еўрапейскі Саюз І магчымы новы парадак для Еўропы.
Catalog: Kamunikat.org | BTH