Месца выхаду: Аўстрыя
Дата выхаду: 1948
Выдавец: Сакавік
Выдавецтва/ друкарня: Hils & Mair
Памеры: 96с., 14см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1437]
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакратар часопіса «Новы шлях» (Рыга). Пад час наступления Савецкай Арміі (1944) з'ехаў у Берлін, затым у Прагу, потым у Вену. У 1949 г. выехаў у Аўстралію, дзе працаваў на фабрыцы, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Памёр 22.01.1978 г. у Мельбурну (Аўстралія). Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. (часопіс «Піянер Беларусі», раённая газета «Ударнік Дзяржыншчыны»). Аўтар кніг паэзіі «Мае песні» (вершы і паэма, Рыга, 1944), «Сіла гневу» (вершы, паэма, Аўстрыя, 1948), «Нятускная краса» (Нью-Ёрк - Мельбурн, 1982). (www.slounik.org)
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах. «Творамі» А. Салаўя распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў. Болей »
Кніга паэтычнае спадчыны Алеся Салаўя выходзіць з друку дзякуючы маральнаму й матар'яльнаму падтрыманьню раськіданых па краёх трох кантынэнтаў сьвету суродзічаў паэты ды карпатлівай рэдакцыйнай і выдавецкай працы. Новую кнігу свае паэзіі рыхтаваў да публікацыі ўжо сам паэта. Пасьля ягонае неспадзяванае сьмерці 22 студзеня 1978 году сталася ясным, што абавязак жывых выдаць ня толькі тое, што было дарыхтавана да друку, але пазьбіраць ды в... Болей »
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд; 1922-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Крысава Койданаўскага раёна. Пад час нямецкай акупацыі - супрацоўнік рэдакцыі «Новы шлях», выдаў зборнік вершаў «Мае песьні». З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Аўстраліі. Жыў пад імем Альберт Кадняк. (Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002) Болей »