Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Акула Кастусь, Усякая ўсячына

Усякая ўсячына

Проза, паэзія, п’еса

Акула Кастусь

Месца выхаду: Таронта

Дата выхаду: 1984

Выдавецтва/ друкарня: Пагоня

Памеры: 138с.; 21см

ISBN: 0-96908969-6-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Біяграфіі; Мэмуары

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1444]; MiOKB — [1226]

Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у Верацеях Дзісенскага пав. (сёньня Докшыцкі р‑н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Пазьней ваяваў у складзе 2‑га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе Ашава, быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, першым ягоным старшынём. Потым пераехаў у Таронта, належаў да ЗБК, адзін з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, належаў да лягеру прыхільнікаў Рады БНР. Заснаваў першае ў Паўночнай Амэрыцы выданьне на беларускай мове ‑‑ газэту «Беларускі Эмігрант» (1948‑‑1954), у 1974‑‑1997 гг. выдаваў часопіс «Зважай». Аўтар некалькіх кніг і аповесьцяў, у тым ліку аўтабіяграфічнага раману «Змагарныя дарогі», які вытрымаў два перавыданьні.

Беларускія аўтары: Акула Кастусь

Каталёг: MiOKB | BTH

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Раман

Акула Кастусь

Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей »


epub
Акула Кастусь, За волю

За волю

Раман

Акула Кастусь

Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня “сувэрэннай” БССР, — калі “імпэрыя зла” ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. “Паяднаныя любоўю”, — як пісала менская газэта, сыны й дочкі “забранай зямлі” з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва,... Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Беларусы, вас чакае зямля

Акула Кастусь

Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў ... Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Закрываўленае сонца

Акула Кастусь

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам, церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец. Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў... Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман: Дзярлівая птушка

Акула Кастусь

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў. Болей »


Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Аповесць

Акула Кастусь

Кніжка маладога беларускага публіцыстага Канстантына Акулы «Змагарныя Дарогі» станецца бясспрэчна цэнным і цікавым укладам у сучасную беларускую літаратуру ў вольным сьвеце. У наагул сьціплай нашай літаратурнай прадукцьіі яна на сяньняшні дзень зьяўляецца адзіным, прычым вельмі ўдалым і годным далейшага насьледваньня, узорам мэмуарнай літаратуры, гэтак багата і ўсебакова культываванай як у нашых найбліжэйшых суседзяў, гэтак і сярод наро... Болей »