Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2002
Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
Памеры: 319с., іл., 21см
ISBN: 985-08-0504-8
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Біяграфіі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [316]; MiOKB — [8635]
УДК: [655.11+002.2+1](476)(092) + 929 Скарына
Кардынальна па-новаму ацэньваецца духоўная спадчына ўсходнеславянскага мысляра, асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. Комплексны падыход дазволіў выкарыстаць тэкставыя і графічныя творы Вялікага Палачаніна, а таксама дакументальныя матэрыялу як базу дадзеных для вызначэння характарыстык біяграыіі і светапогляду генія. Мяняецца ўся канцэпцыя Скарыніяны і Скарыны, які раскрыў сапраўдныя стасункі паміж рэлігіяй і навукай, па-філасофску выявіў несупярэчлівасць ісцін веры і ведаў, гарманізаваў філасофскія асновы гуманізму Рэнесансу з духоўнымі традыцыямі хрысціянства, паглыюіў артадаксальнае разуменне чалавека. Праз эксплікацыю сувязі духоўнай спадчыны Скарыны з еўрапейскім кантэкстам паказана месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Прапануецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў сярэдняй школы і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі і культуры.
У кнізе разгледжаны змест і сімвалагічнае значэнне гравюрных выяваў (і не толькі іх) у выданнях Скарыны, у прыватнасці партрэт першадрукара 1517 г., расшыфраваны таемныя знакі і сімвалы і ўстаноўлена іх этымалогія (генезіс). Выяўлена ўнутраная сутнасная сувязь паміж аб’ектамі гравюры Скарыны як жанра, якія характарызуюць аўтара – плённага шукальніка эзатэрычнага зместу ў біблейскіх каштоўнасцях дзеля „браціі Русі”. У біяграфічныя дадзен... Болей »