Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-12-04
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе Гарадзенскай вобласці. Пастановай Савета Міністраў № 873 ад 25 лістапада 2024 года створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства. Старшынём аргкамітэта прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк. У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і інш. Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускай пісьменнасці будзе рэалізоўвацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гарадзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf
Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы бел... Болей »
Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі вал... Болей »
23 лістапада ў Лідскім палацы культуры прайшоў XIII абласны фестываль народных тэатральных калектываў "Лідскія тэатральныя сустрэчы". Адкрыў "Лідскія тэатральныя сустрэчы" спектакль "Калядны вечар" народнага драматычнага тэатра Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці па аўтарскай п'есе Н. Рыбік. Нягледзячы на святочную назву, п'еса хутчэй драматычная. У трох жанчын - жыхарак дома-інтэрната для састарэлых - з'яўляецца ... Болей »
У Доме Валянціна Таўлая прайшло мерапрыемства "У згодзе быць хачу са светам", прысвечанае лідскаму паэту Міхасю Мельніку, якому зусім нядаўна споўнілася 75 год. Павіншаваць юбіляра сабраліся прыхільнікі яго творчасці, аматары паэзіі, калегі і неабыякавыя людзі, якія знаёмыя з грамадскімі справамі, арганізаванымі ў свой час для горада Ліды Міхасём Іванавічам. Ад калектыва Лідскага гістарычна-мастацкага музея павіншавала творцу дырэктар Х... Болей »
9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў. З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Звяртаючыся да сабраных у святыні, іерарх заахвоціў берагчы прыроду - прыгожы да... Болей »
1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавiны-2024". Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла... Болей »
23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага з поўным правам можна назваць патрыярхам беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. 100-годдзе вялікага беларускага мовазнаўца годна ўш... Болей »
Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не п... Болей »
12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў таму: 22 жніўня 2009 года арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр усклаў папскія кароны на цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, В... Болей »
Дзмітрый Круты ўспомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове. Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам - "калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў", паведамляе СТБ. - Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне - гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, вопыт… Я памятаю, што ... Болей »