![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: ІП Алесь Калоша
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Audiobook
Copyright © 2007 by ІП Алесь Калоша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Выдаўцоў
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х. У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу і тады ж паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдінстытуту. Да пачатку вайны скончыў тры курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад вайсковае службы, эвакуяваўся і працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 вярнуўся ў Беларусь, дзе працягваў настаўніцкую дзейнасьць. З 1946 аднавіў вучобу ў пэдінстытуце, з 1947 па 1948 вучыўся ў асьпірантуры. З 1948 па 1955 - выкладчык беларускай літаратуры ў Маладэчанскім настаўніцкім інстытуце. У 1955-1957 - загадчык мэтадычнага кабінэту Маладэчанскага абласнога інстытуту ўдасканаленьня настаўнікаў. У 1957 выйшаў на пэнсію з прычыны значнага пагаршэньня зроку. З гэтага часу Е. актыўна пачынае займацца навукова-дасьледчай дзейнасьцю. Галоўныя тэмы - гісторыя Беларусі 9-14 ст. і беларуская літаратура. Е. пачаў літаратурную працу ў 1948 годзе, друкаваўся ў маладэчанскай раённай газэце, альманаху «Нарач», газэтах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. (працяг на slounik.org)
Каталёг: Kamunikat.org
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 20:18:21. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia". Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч вярнуў нам нашу сапраўдную гісторыю, знявечаную, абылганую, адабраную ад нас лжэвучонымі і палітыканамі. Аўтар працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай д... Болей »
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэ... Болей »
«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі... Болей »
Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых н... Болей »
На аснове дэталёапга разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра ўтварэнне ў 50-60-х гадах ХІІІ стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню... Болей »
На аснове дэталёвага разгляду гістарычных і Іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне аб утварэнні ў 50—60-х гадах XIII ст. Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »