![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2000
Publisher: Беллітфонд
Sizes: 448 с.
ISBN: 985-6576-08-3
Category: History
Copyright © 2000 by Беллітфонд, Мікола Ермаловіч, І. Марачкін, В. Сташчанюк - афармленне
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3395]
UDC: 947.6
«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай. Гіпотэза Міколы Ермаловіча, памылковая з пазіцый сённяшняга дня, у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
Catalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 20:18:21. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia". Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч вярнуў нам нашу сапраўдную гісторыю, знявечаную, абылганую, адабраную ад нас лжэвучонымі і палітыканамі. Аўтар працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай д... More »
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х. У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу і тады ж паступіў на філялягічны факультэт Менскага... More »
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэ... More »
Ancient Belarus: Vilna Period This is another book of the Ancient Belarus series by prominent historian Mikola Yermalovich focusing on the Vilna period, one of the most important epochs in Belarusian history. The author says that the Vilna period is known as the time of vigorous territorial expansion of the Grand Duchy of Litva (Lithuania). Like in his other works, Yermalovich seeks to substantiate his conclusions with evidence found i... More »
На аснове дэталёапга разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра ўтварэнне ў 50-60-х гадах ХІІІ стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. More »
Ancient Belarus: Polacak and Novaharodak Periods by Mikola Yermalovich This is a result of selfless work by a man who dedicated himself fully to study "real," not "triune," history of Belarus. He delves into old ages to gather straight facts beginning from prehistory, time about which rare mentions can be found in the most ancient manuscripts. The research is based on facts and free from ideology, that is why it saw the light as late... More »
На аснове дэталёвага разгляду гістарычных і Іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне аб утварэнні ў 50—60-х гадах XIII ст. Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. More »