Жыбуль Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Жыбуль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Праневіч Генадзь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1960 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Генадзь Праневіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Маланкі над Вільняй

Марцінш душ Рэйш Ванда

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2023

Рэдактар: Лукша Міра, Lapinskienė Alma

Перакладчык: Lapinskienė Alma, Śnieżko Aleksander

Мастацкі рэдактар: Koplewski Stanisław

Выдавец: Agencja Wydawnicza Ekopress

Памеры: 128 с.

ISBN: 978-83-67471-20-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2023 by Wanda Martinsz dusz Reisz

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстана карціна Кястаса Умбрасаса (Kęstas Umbrasas) з калекцыі Ванды Марцінш душ Рэйш. Андрэй Паскробка - праект вакладкі

Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Марцінш душ Рэйш Ванда, Мора Мары

Мора Мары

вершы

Марцінш душ Рэйш Ванда

Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, ... Болей »