Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-11
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2008 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Кіраўнік праекта «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» Алесь ПАШКЕВІЧ. Тэлефон для даведак: (8-017) 294-03-48. Мінск, вул. Фрунзе, 5, п. 307. Адрас электроннай пошты: sbp@tut.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі «Беларускі кнігазбор»). Арганізавалі мерапрыемства аргкамітэт Года Памяці, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Белкнігазбор». Вечарыну адкрыла вядоўца пісьменніца Вольга Іпатава. Пасля багаславення архімандрыта, ягонай згадкі пра знішчаных бальшавізмам творцаў і малітвы выступіла літаратуразнаўца Лідзія Савік (яна зрабіла ў зале адмысловую выставу з кніг рэпрэсаваных). Даследчыца падзялілася з прысутнымі ўражаннямі пасля першага вывучэння ў закрытых архівах следчых спраў закатаваных творцаў, распавяла пра перапіску з савецкім КДБ, якое паведамляла аб тым, што ўсе справы падчас вайны былі знішчаны. У дворыку НКУС было спалена безліч кніг і рукапісаў (п’есы Галубка, працяг рамана «Крывічы» Зарэцкага і інш.). Толькі з абвяшчэннем Беларуссю незалежнасці, адзначыла Лідзія Савік, тыя страшныя архівы стала магчымым вывучаць. Прагучалі і згадкі пра сустрэчы з жывым сведкам жудасных рэпрэсій Сяргеем Грахоўскім
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
«ГУКАЮЧЫ СЛОВА…»
АСТРЫД ЛІНДГРЭН СПОЎНІЛАСЯ Б 100 ГАДОЎ
НЕ СТАЛА НОРМАНА МЭЙЛЕРА
ЧАТЫРЫ ПАМЫЛКІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫМ ГІМНЕ
А. А., РАМАН ІРЛАНДСКАЙ ЖАНЧЫНЫ - ЛЕПШЫ АНГЛАМОЎНЫ ТВОР 2007 ГОДА
А. Д., «ДЗЕЯСЛОВУ» - 5 ГАДОЎ
А. П., ПАЎСТАГОДДЗЯ «БЕЛАВЕЖЫ»
Акуліч Алесь, Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі
В. Р., За рэабілітацыю Ларысы Геніюш
Вярцінскі Анатоль, ПАЭТЫЧНЫ ФОРУМ
ГАРАВЫ Марат, БелаПАН, У ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ ЎСПОМНІЛІ АНАТОЛЯ СЫСА
ДРАЗДОВА Яўгенія, «Новые Известия», ВЕРШЫ ВЕРНУЦЦА З МУЗЫКАЙ
Дубавец Сяргей, СВАБОДА. ЯК БЭЛЯ РУСКІЯ АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ - 2
Жуковіч Васіль, КЛАСІКІ І СУЧАСНІКІ
Зуёнак Васіль, ДАЛЯГЛЯДЫ «НОВАЙ ЗЯМЛІ»
Зуёнак Васіль, СТАРОНКІ ПАДАРОЖЖА
Іпатава Вольга, ЗНАК ВЯЛІКАГА МАГІСТРА (фрагменты)
Канановіч Мікола, ПАЗЫКА
Карповіч Лявон, Эліза Ажэшка — каралева польскай прозы на Гарадзеншчыне
Крушына Рыгор, «Мяне захапляе радзіма далёкая…»
Н. К., «Каштанавая хата»: гульбішчы маладых паэтаў
Нікалаеў Мікола, Н. Н.., ПАМЕРЛА ПАЭТЭСА АЎГІННЯ КАВАЛЮК
Паводле «Незалежная газета — Ex libris», ПАЭТЫ ЧЫТАЛІ БЕЛГРАДСКІМ СТУДЭНТАМ ВЕРШЫ ЎСЮ НОЧ
Панамарова Лізавета-Дамініка, ПАЦЕРКІ ІМГНЕННЯЎ
Чыгрын Сяргей, Каб не былі чужымі
ЯКІМЕНКА Мікалай, сайт Вярхоўнай Рады Украіны, ЛЭСІНА ГАСЦЁЎНЯ Ў ЛУЦКУ
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хвароб... Болей »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру... Болей »
У застойна-савецкі 1972 год беларус замежжа выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў» — адказ на брашуру гісторыка-вульгарызатара Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), — дзе па-навуковаму паказаў, што «бэсэсэраўскае выданне» мае чужы шавіністычны характар і свядома абкрадвае гісторыю беларускага народа, што «за прыкладам старое расейскае гістарыяграфіі афіцыйная савецкая гістарычная навука ніяк ня можа пагадзіцц... Болей »
…Патрапіў неяк у кампанію, скажам так, далёкую ад беларускасці. Але вёў там рэй якраз вядомы нацыянальна з’арыентаваны творца. Спачатку ён годна прадстаўляў наш беларускамоўны асяродак, але праз пару чарак пачаў перамежваць свае спічы з так званымі «слоўцамі для сувязі». А паколькі гэта быў чалавек творчы, то і слоўцы тыя былі не абы якія... (Алесь Гібок-Гібкоўскі, Зона разбурэння, фрагмент) Болей »
Спачатку гіпотэза наконт арышту Антона Луцкевіча 12 кастрычніка 1927 года. Польскія ўлады ведалі, што Луцкевіч не з’яўляецца сябрам Беларускае сялянска-работніцкае грамады, і таму ў студзені не арыштоўвалі яго разам з іншымі дзеячамі БСРГ. Час ішоў, і ўлады зразумелі, што ўчынілі памылку, бо Луцкевіч ствараў ім праблемы. Не толькі як публіцыст і фактычны рэдактар апазіцыйных газет, але і як палітычны дзеяч (Анатоль Сідарэвіч, «Праблем... Болей »
Свя́ты заўсёды пакідаюць у нашым жыцці выразны след — след сапраўднай Радасці, дзеля якой, магчыма, мы і з’яўляемся на гэты Божы свет. З найлепшых успамінаў майго дзяцінства ў мяне засталіся згадкі пра святы. Тыя прыгожыя вясковыя святы, якія яшчэ жылі ў нашых вёсках і вёсачках сваім паўнавартасным жыццём. Прычым не толькі галоўныя рэлігійныя: Каляды ці Вялікдзень. Святы і стваралі згаданую Радасць жыцця… Потым яна, гэтая Радасць, неяк... Болей »
7 снежня 2023 года споўнілася 95 гадоў Радзіму Гаўрылавічу ГАРЭЦКАМУ — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь.Яго дзядзька — класік беларускай літаратуры Максім Іванавіч Гарэцкі. Яго бацька — Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі — адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, быў абраны акадэмікам якраз у снежні... Болей »
Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае спустошанне жыццёвай прасторы з’яўляюцца абавязковай заканамернасцю эвалюцыі чалавека разумнага? І чаму б, хоць і па часе, сучаснаму чала... Болей »
Жыў-быў горад (ці краіна). Каму як больш падабаецца. Людзі там жылі самыя што ні ёсць звычайныя, не без недахопаў, вядома. Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супер-маркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых ... Болей »