Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мудроў Вінцэсь, Супрамат

Супрамат

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць пакой, які жартам называюць «кают-кампаніяй» і куды вечарамі любяць завіт­ваць суседзі па паверху. У інтэрнаце, пра які тут размова, гэта сорак першы пакой. У ім жывуць студэнты будфака: ленінскі стыпендыят Сцёпка Аўчыннікаў — стрыжаны пад «бобрык» мацак, што, дзякуючы сваёй фрызуры, атрымаў мянушку Вожык; нізенькі і вечна смаркаты Мішка Таляронак, а таксама цельпукаваты і падслепаваты малец з дзіўным прозвішчам Дрыль. Менавіта так, па прозвішчы, яго ўсе і клічуць. Сама па сабе тройца нічым асабліва не вылучаецца, і сорак першы пакой наўрад ці займеў бы статус «кают-кампаніі», калі б туды не наведваўся Лёшка Пілімон. Лёшка быў іхным аднакурснікам, жыў з бацькамі ў цэнтры горада і амаль штовечар завітваў у інтэрнат, каб перапісаць лабараторную работу альбо заданне па тэарэтычнай механіцы. Апроч таго, згаданая тройца рабіла яму курсавыя працы. Не за так, вядома. Лёшка звычайна прыносіў «чарніла» і што-небудзь з закусону. Аднойчы нават прынёс пляшку шатландскага віскі. Яно і не дзіва. Бацька Лёшкавы працаваў у гандлёвым прадстаўніцтве за мяжой, таму ў сына і джынсы былі на азадку, і грошы адразу ва ўсіх кішэнях. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Супрамат» у адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Госць з Ёкагамы

Госць з Ёкагамы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся, на гаўбец. Перш, чым пстрыкнуць запальнічкай, патрабавальна павёў носам. Паветра было працятае пахам гнілога часныка. Гэта смярдзеў х... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Дом творчасці

Дом творчасці

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў непраглядны лес, і ў салоне стала прыцемна. Юрась паправіў гальштук, скасіў вока на вадзілу. Рабаціністы малец у кудлатай, як у басмача, вушанцы, трымаўся адной рукой за стырно, безуважна пазіраючы на дарогу, і гэтак жа безуважна смактаў папяросу, пускаючы на кожнай ухабі... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Валноў, Штукатураў і Маравія

Валноў, Штукатураў і Маравія

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Сто гадоў ніхто не пісаў, а вось учора атрымаў е-мэйл. Нейкая студэнтка прапанавала напісаць — як я стаў пісьменнікам. Дзяўчына паведаміла, што колькі празаікаў ужо адказалі на гэтае пытанне, і неўзабаве адказы пабачыць свет. Я, вядома, адмовіўся ад такой прапановы. Выпінаць запалую грудзіну, закідваючы на плячо крысо пурпуровай тогі, самадзейнаму празаіку не з рукі. І ўсё ж згаданае пытанне захрасла ў глуздах. А які, сапраўды, нячысцік... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Кот Базыль

Кот Базыль

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Базыль жыве ў хаце, што месціцца ў канцы вясковай вуліцы, і кожнай раніцы ходзіць лавіць мышэй на Дабранскую гару. Насамрэч гэта ніякая не гара, а парослы пустазеллем пагорак са старой ліпай на вершаку. Летам на пагорку стагуюць сена, таму там і развялося шмат палёвак. Апоўдні, змарыўшыся, кот узбіраецца на ліпу і ўважліва глядзіць на далягляд. Там, на даляглядзе, бачна вясковая дарога, густы алешнік і высокае бясхмарнае неба. Кот заплю... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Чорны Дор

Чорны Дор

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Больш за ўсё на свеце Ганна баялася падвойнага падбародка. Таму кожнага ранку, выкуліўшыся з пасцелі, ставала перад люстрам і, задзёршы галаву, праводзіла пальцамі па гладкай, як у дзіцяці, шыі. І хоць падвойны падбародак дагэтуль не праглядаўся, жанчына ўздыхала і скоса пазірала на швейную машынку. Прачытала недзе, што найбольш часта ён сустракаецца ў швачак-матарыстак, якія ўвесь час сядзяць скурчаныя. Яна і сама не ведала, адкуль з’я... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Два беларусы

Два беларусы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя рэчы: столькі ўсяго надарылася ў жыцці, столькі краявідаў, столькі чалавечых твараў прамільгнула перад вачыма, а сонная памяць вяртае... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Халхінголка

Халхінголка

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў істапраўны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзясят гадоў на гарышчы адваляўся. Працёр шчаўевай кіслатой — і стаў як навюткі. Можна было не фарбаваць. Кастан задаволена пацёр рукі,... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, У Вільні

У Вільні

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Пасля трэцяй «пары» Мішку перахапіў на інстытуцкім калідоры куратар і папрасіў адведаць аднагрупніка, які не прыходзіў на заняткі. І хаця хлопец меў іншыя планы, аднак мусіў, не заходзячы дадому, ехаць у перапоўненым аўтобусе на другі канец горада. Лёшка Рындзюк, так звалі аднагрупніка, здымаў пакой у прыватным сектары. Некалі Мішка да яго заходзіў, але даўно, на першым курсе. Адно і запомніў, што на хаце былі сінія аканіцы. Па тых акан... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Цітавец

Цітавец

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

— Сляпая, гнятлівая цемра апанавала Бялград. Места як вымерла, і толькі на пляцы Тэразіе, дзе гарыць адзіны на ўвесь горад ліхтар, ды ля галоўнага вакзала ківаюцца постаці амерыканскіх ваяк. Янкі ледзь трымаюцца на нагах, гарлаюць п’яныя песні, і бялградcкія паліцэйскія, пабачыўшы заакіянскіх гуляк, лісліва выструньваюцца і прыкладаюць далоні да скроняў… Напорлівы, па-восеньскаму каляны халадок струменіў праз незакітаванае вакно, казытл... Болей »