Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-11
Copyright © 2021 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», рэдактарам на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, старшынём абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (1979), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), «45» (1996)», «Трохкроп’е» (2001), «Нічога больш» (2011), «Прыадкінуты небасхіл» (2012), «Межавыя знакі» (2014), «Кругабег» (пасмяротная) (2018), кніг для дзяцей «Два сонцы» (2004), «Чыстага ўсё нячыстае баіцца» (2007). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, абласной прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Жыў у Жабінцы. Памёр 25 кастрычніка 2017 года… (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Кругабег Светлай памяці Алеся Каско (1951—2017)
АК, budzma.by, Хведар Ільяшэвіч: паэт у «век бэнзыну й рэклям»
Баравік Марыя, Трымайся Духа аднаго!
Белаяр Сяргей, Народная ініцыятыва. Фантастычнае апавяданне
Быкаў Васіль, «Я пісаў праўду»
Валасюк Лявон, Раніца ў старым горадзе. Апавяданне-алегорыя
Вапа Яўген, «Генетычны алфавіт» Віктара Сазонава
Жук Алесь, Каралішчавічы, лес...
Каско Алесь, Спадчынны сад
Сазонаў Віктар, У цэнтры Еўропы. Раздзел з новай кнігі «Генетычны алфавіт»
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў... Болей »
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хвароб... Болей »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру... Болей »
У застойна-савецкі 1972 год беларус замежжа выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў» — адказ на брашуру гісторыка-вульгарызатара Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), — дзе па-навуковаму паказаў, што «бэсэсэраўскае выданне» мае чужы шавіністычны характар і свядома абкрадвае гісторыю беларускага народа, што «за прыкладам старое расейскае гістарыяграфіі афіцыйная савецкая гістарычная навука ніяк ня можа пагадзіцц... Болей »